Спорт

«Дынама», «Манрэаль», «Сочы», «Манглеруд», зноў «Дынама». Экс-зорка зборнай Беларусі па хакеі знайшоў працу

Зорка беларускага хакея Андрэй Касціцын стане намеснікам начальніка спартыўнага аддзела і ўзначаліць скаўцкі кірунак у клубе «Дынама-Мінск», пра гэта паведамляе прэс-служба клуба.

Андрей Касціцын. Фота: ХК «Дынама»

У Андрэя багатая кар'ера хакеіста. Ён правёў 398 матчаў у НХЛ за «Манрэаль» і «Нэшвіл», набраўшы 222 (103+119) ачкі. У АХЛ (другая па ранжыры ліга ў Паўночнай Амерыцы) з «Гамільтан Бульдогз» Андрэй стаў уладальнікам Кубка Колдэра.

У КХЛ Касціцын гуляў за мінскае «Дынама», «Трактар», «Сочы», «Куньлунь», «Тарпеда». Таксама ён пагуляў у чэмпіянатах Беларусі, Усходнееўрапейскай хакейнай лігі, Расіі, Чэхіі, скончыў кар'еру ў Нарвегіі (той самы «Манглеруд»), а пасля вяртання ў Мінск падтрымліваў форму ў камандзе Лукашэнкі.

За зборную Беларусі форвард выступаў на васьмі дарослых чэмпіянатах свету. Двойчы прызнаваўся найлепшым хакеістам краіны (2008, 2020).

 

Каментары

Цяпер чытаюць

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць