Здарэнні

У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек

У Мінску другія суткі непагадзь. З-за падтапленняў у цэнтры сёння спынялі транспарт, а ў раёне вуліцы Карастаянавай нават загарэлася дрэва, як мяркуецца, ад удару маланкі.

Відавочцы паведамляюць, што пажар ужо ліквідаваны.

@zanna_zannyssi

♬ оригинальный звук - @garri❤️❤️❤️

Акрамя таго, мінчукі дзеляцца паведамленнямі аб паваленых дрэвах у горадзе і на трасах. Паводле звестак МНС, толькі за ўчора ў Мінску ўпала 16 дрэў.

Падобная непагадзь бушуе і ў правінцыі, падчас яе нават гінуць людзі. Так адбылося ў Вілейскім раёне, дзе на мужчыну ўпала дрэва, паведамілі ў МНС.

Загінулы — 52-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён разам з сям'ёй прыехаў адпачыць на Вілейскім вадасховішчы. Калі пачаўся ўраган, жонка са старэйшым сынам схаваліся ў аўтамабілі, а мужчына з 11-гадовым дзіцем застаўся перачакаць непагадзь у палатцы. Але падчас навальніцы моцным парывам ветру вырвала дрэва, якое ўпала на палатку і прыціснула мужчыну. Жанчына неадкладна выклікала МНС і хуткую дапамогу, але гэта не дапамагло — яе муж загінуў ад траўмаў. Падлетак сур'ёзных траўмаў не атрымаў.

Чытайце таксама: 

У Лагойскім раёне перакулілася машына хуткай дапамогі

У Капыльскім раёне маланка ўдарыла ў купал царквы

На жніве ў Любанскім раёне загінуў 18-гадовы памочнік камбайнера

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць