Свет55

Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам

У Еўрапарламенце прапанавалі прыпыніць удзел Венгрыі ў Шэнгенскай зоне пасля таго, як Будапешт вырашыў аслабіць візавыя патрабаванні для грамадзян Расіі і Беларусі. Ліст з такім патрабаваннем падпісала група са 70 еўрадэпутатаў, піша Politico.

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

«Мы заклікаем Еўрапейскую камісію прыняць тэрміновыя меры па расследаванні рашэння Венгрыі, паколькі яно можа мець шчыліну і патэнцыйна паставіць пад пагрозу агульнае функцыянаванне Шэнгенскай зоны і яе ролю як бяспечнай прасторы для грамадзян», — гаворыцца ў дакуменце.

Калі ўрад Венгрыі адмовіцца змяніць сваю візавую палітыку, то Еўракамісія і ўсе краіны ЕС «павінны паставіць пад сумненне венгерскую прысутнасць у Шэнгенскай зоне, увёўшы новыя меры па абароне еўрапейскіх грамадзян, у тым ліку новы кантроль на венгерскіх межах», адзначаецца ў лісце.

У пачатку ліпеня Венгрыя ўключыла расіян і беларусаў у праграму «нацыянальнай карты», якая дазваляе ўладкавацца на працу ў любой галіне, перавезці сям'ю і праз тры гады атрымаць пастаянны дазвол на жыхарства ў краіне.

Каментары5

  • Так
    05.08.2024
    Наўрад ці гэта атрымаецца, хутэчй адновяць кантроль на мяжы, але слушна, што варта было б абмежавацца ад Венгрыі, у якую можа прыехаць шмат патэнцыйных расійскіх агентаў з пашпартамі РФ і РБ.

    Яшчэ варта было б задумацца над адпаведнымі карамі для Нямеччыны, якая блакуе чарговыя санкцыі адносна Расіі і сабатуе пастаўкі зброі для Украіны.
  • Жора
    05.08.2024
    Дыфамацыйны загаловак: "з-за выдачы віз беларусам".
    У артыкуле: "віз для грамадзян Расіі і Беларусі", то бок расейцы асноўныя, а беларусаў, як звычайна, ідуць прычэпам і не з'яўляюцца асноўнай прычынай. Прымусовая інтэграцыя за калючым дротам.
  • Зданэк
    05.08.2024
    Курва! Пры чым тут беларусы? Нашто вы беларусаў заганяеце ў гета? Яны і так пад акупацыяй!

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!30

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць