Грамадства1616

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа

Генадзь Карпенка раптоўна памёр 26 гадоў таму, 6 красавіка 1999-га. Нечаканая смерць папулярнага палітыка з прэзідэнцкімі амбіцыямі выклікала пытанні і тады, і цяпер. Людміла Карпенка была вымушаная выехаць за мяжу пасля смерці мужа. Некаторымі ўспамінамі яна падзялілася з «Белсатам».

Людміла Карпенка падчас інтэрв'ю Алесю Сілічу. Брусель, Бельгія. Скрыншот з відэа: Белсат
Людміла Карпенка. Брусэль, Бельгія. Скрыншот з відэа: «Белсат»

«У мяне шмат «чаму» засталося, — разважае пра яго раптоўную смерць удава. — Я сама, бо расследаванняў аніякіх не было, хадзіла і распытвала людзей. Думаю, тут могуць быць жанчыны. У мяне шмат пытанняў як да Тамары Віннікавай, так і да Людмілы Асінскай.

Яна лічылася журналісткаю, якая ў апошні дзень бачылася з ім і ў прысутнасці якой гэта ўсё здарылася. Нездарма яна паўтара года баялася са мною сустрэцца і казала даволі дзіўныя рэчы потым. Са мною пасля сустракаліся, вывозілі за межы Мінску і казалі, што гэта яна. Хоць я гэтым размовам, вядома, не верыла.

Яна мяне схіляла нават да смерці. Яна неяк спытала ў мяне: «Вам сніцца ваш муж?» Я кажу: «Так, сніцца». Бачыце, [казала яна] значыць, ён сумуе па вас і вы павінны вызначыць — можа, вам лепш пайсці да яго таксама». Такія дзіўныя рэчы яна казала. То прыцягвала мяне да рэлігіі, то казала, што мае зносіны з духам майго мужа. Ён ёй [нібыта] казаў, каб я слухала яе, каб зрабілася сяброўкаю. Такія дзіўныя рэчы, што я пачала нават баяцца яе».

На месцы пахавання Генадзя Карпенкі, архіўнае фота. Крыніца: svaboda.org
На месцы пахавання Генадзя Карпенкі, архіўнае фота. Фота: «Радыё Свабода»

Генадзь Карпенка быў супраць ідэі Віктара Ганчара правесці альтэрнатыўныя выбары 1999 года. Ён хацеў, згодна з Канстытуцыяй, дачакацца выбараў 2001-га і пайсці на іх як адзіны кандыдат.

«Генадзь быў абраны ад партыі адзіным кандыдатам на гэтых альтэрнатыўных выбарах. Ён шмат думаў, разважаў, начамі не спаў, шмат раіўся, але ён разумеў, што, па-першае, гэтых выбараў не дадуць правесці нармальна, дэмакратычна. Па-другое, ён разумеў, што будуць страчаныя рэсурсы, сілы, і людзі пацярпяць праз гэта, — згадвае Людміла Карпенка. —

Калі не бярэ ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах Лукашэнка, з кім змагацца? Паміж сабою? Хто тады браў удзел — [Міхаіл] Чыгір і [Зянон] Пазняк. Натуральна, ён адмовіўся. Я хачу яшчэ сказаць, што шмат хто, вядома, быў супраць, хоць ён адзіны, па-мойму, толькі Людміла Гразнова яго падтрымала. Я чытала публікацыю, што [Мечыслаў] Грыб нават напісаў, што Генадзь быў чалавекам, які думае, і што ўрэшце, хоць тады былі амаль усе супраць, але ён меў рацыю. Ён зразумеў сваю памылку, што Генадзь меў рацыю. Я сустракала пасля гэтага вельмі многіх людзей, нават тут, у Нямеччыне, якія пацярпелі ад гэтых выбараў. Шкада, што так здарылася».

Генадзь Карпенка. Архіўнае фота: bymedia.net

Людміла падтрымлівае сувязь з некаторымі паплечнікамі памерлага мужа.

«Даведваюся, як жыве Беларусь, як пакутуе, у чым мае патрэбу. Мне шкада, што ў людзей гэты страх не знікае, калі ён быў у 1999 годзе, то цяпер, напэўна, яшчэ мацнейшы. Страх, што могуць прыйсці ў любы момант, асудзіць на такія тэрміны, 20—25 гадоў. У прынцыпе, ні за што. За тое, што людзі выказваюць сваё меркаванне».

Дзеці Карпенкі знайшлі сябе не ў палітыцы.

«Дачка пацвердзіла свае банкаўскія дыпломы, працуе ў дзяржаўным банку. Сын таксама пацвердзіў і працуе цяпер айцішнікам у Інстытуце Гётэ. Старэйшая ўнучка ўжо тут скончыла юрыдычны ўніверсітэт. Яна ўжо дыпламаваны юрыст. Другая ўнучка вучыцца таксама ва ўніверсітэце на псіхолага. Унук вучыцца ў гімназіі».

Сваім домам Людміла Карпенка цяпер лічыць Германію.

«Таму што, як кажуць, дом там, дзе цябе чакаюць. Мяне чакаюць тут. У Беларусі мяне ніхто не чакае.

Адзінае, што сумна, што я не магу наведаць магілы сваіх родных, сваіх бацькоў, мужа. Я вельмі ўдзячная людзям, якія ходзяць на могілкі. Нядаўна нашы знаёмыя немцы былі ў Маладзечне і наведалі магілу мужа, даслалі фатаграфію: там стаяць кветкі і нават нейкі шалік на помніку. Мяне гэта вельмі радуе».

Каментары16

  • Kub
    06.04.2025
    Карп быў магутнай фігурай свайго часу. Светлая памяць!
  • 1
    06.04.2025
    Забіты таксама клятым лукашызмам
  • Лапідар
    06.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі6

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў!6

«Перадачы — супер, але дапамога ў 2025-м — гэта найперш дапамога з вызваленнем». Доўгая падсумавала працу «Палітвязынкі»6

Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары да 125%7

У Гродне маршрутка павісла на святлафоры

Ісландыя правядзе рэферэндум аб уступленні ў Еўрасаюз2

У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя6

«Усё, што па-беларуску, — гэта таксама форма пратэсту». Размова з аўтарам фільму аб жніўні 2020 Мішам Козыравым

Начальніца турмы ў Англіі закруціла раман з вязнем-наркабосам і цяпер сядзе сама1

Азаронак: Не хачу адчуваць сябе хутаранінам у вышыванцы94

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі6

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць