Здароўе2727

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў

Нават калі вы праводзіце за сталом па 10 гадзін у дзень, ёсць шанец выправіць сітуацыю. Даследаванне паказала: шкоду ад сядзячай працы можна змякчыць — трэба толькі больш рухацца. Колькі крокаў дастаткова?

Фота: Volha Rymasheuskaya / Vecteezy.com

Сучасная рэчаіснасць робіць маларухомы лад жыцця нормай: офісная праца, транспарт, адпачынак перад экранамі. Вядома, што працяглае сядзенне звязана з павышанай рызыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, анкалогіі і скарачэннем працягласці жыцця. Але да нядаўняга часу заставалася адкрытым пытанне: ці можна нейтралізаваць гэтыя рызыкі такой простай фізічнай актыўнасцю, як хадзьба?

Як піша Science Alert, адказ далі навукоўцы Сіднейскага ўніверсітэта, якія прааналізавалі даныя больш як 72 000 чалавек (сярэдні век склаў 61 год, 58% — жанчыны) з маштабнага брытанскага праекта UK Biobank — доўгатэрміновага даследавання, запушчанага ў 2006 годзе і разлічанага прынамсі на 30 гадоў назіранняў. У сярэднім для кожнага ўдзельніка было сабрана па 6,9 года звестак пра агульны стан здароўя.

На працягу тыдня ўдзельнікі насілі на запясцях аксэлерометры, каб вызначыць узровень фізічнай актыўнасці — колькі крокаў яны рабілі і колькі часу праводзілі ў сядзячым становішчы.

Сярэдні час, праведзены ў сядзячым палажэнні, склаў 10,6 гадзіны на дзень. Тых, хто сядзеў больш за 10,5 гадзіны, аднеслі да групы з «высокім узроўнем сядзячага ладу жыцця», астатніх — да групы з «нізкім узроўнем». З аналізу выключылі людзей, чый стан здароўя на працягу першых двух гадоў назіранняў мог паўплываць на ўзровень актыўнасці — такім чынам, вынікі датычацца толькі адносна здаровых людзей.

Даследаванне паказала: для тых, хто большую частку дня праводзіць седзячы, аптымальная колькасць крокаў — ад 9 000 да 10 000 за дзень. У гэтым дыяпазоне рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў зніжалася на 21%, а рызыка смерці — на 39%.

Пры гэтым прыкладна палова карыснага эфекту для здароўя дасягалася ўжо на ўзроўні 4000—4500 крокаў у дзень. Інакш кажучы, нават умеранае павелічэнне актыўнасці значна паляпшае стан здароўя.

«Любы паказчык, вышэйшы за 2200 крокаў на дзень, быў звязаны з меншай рызыкай смерці і сардэчна-сасудзістых захворванняў — як пры высокім, так і пры нізкім узроўні сядзячага ладу жыцця», — адзначаюць аўтары.

Каментары27

  • Ну-ну
    05.05.2025
    10 000 тысяч крокаў гэта трохі менш за 2 гадзіны хады. Нехта сур'ёзна лічыць, што ў людзей настолькі пустое жыццё, што яны будуць марнаваць яшчэ 2 гадзіны жыцця кожны дзень? Скарачайце працоўны дзень да 5-6 гадзін, тады будзем хадзіць яшчэ дзве гадзіны.
  • Ну-и-ну
    05.05.2025
    Ну-ну, Ходьба - это не потерянное время, это время для здоровья тела . Это еще и самый простой способ медитации, которая разряжает проблемы в голове у человека, восстанавливает психику и поддерживает ее в здоровом состоянии.
  • Ё
    05.05.2025
    Чат гпт выдае, што дзесяць тысяч крокаў, гэта 7-8 км. НН, не лянуйцеся дапісваць.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць