Здароўе55

Надае энергіі лепш за кафеін, на 24 гадзіны

Брытанскія даследчыкі знайшлі спосаб, які, у адрозненне ад кавы, дасць нашаму мозгу доўгатэрміновы зарад энергіі.

Memory памяць память
Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Для мільёнаў людзей раніца пачынаецца з кубка кавы — а можа, і двух. Гэты напой здаецца магічным эліксірам, які дае сілы, прымушае прачнуцца і зараджае энергіяй на ўвесь дзень. Але вось бяда: калі вы спадзяецеся, што кава будзе вашым нястомным спадарожнікам на працягу працоўнага дня, хутчэй за ўсё, вы будзеце расчараваныя. Кава здольная даць толькі кароткатэрміновы зарад бадзёрасці.

Як піша Daily Mail, брытанскія навукоўцы знайшлі больш доўгатэрміновы і бяспечны спосаб падтрымаць наш мозг у тонусе.

Іх даследаванне паказала, што фізічная актыўнасць не толькі ўмацоўвае цела, але і значна паляпшае працу мозга, асабліва памяць — як кароткатэрміновую, так і доўгатэрміновую. Аказваецца, ранішняя фізічная нагрузка або хуткая трэніроўка ў абедзенны перапынак могуць узбадзёрыць значна больш за кубачак кавы.

У даследаванні, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе International Journal of Behavioral Nutrition and Physical Activity, узялі ўдзел 76 чалавек ва ўзросце ад 50 да 83 гадоў. Удзельнікам прымацавалі трэкеры для маніторынгу сну і фізічнай актыўнасці, а таксама праводзілі штодзённыя кагнітыўныя тэсты, ацэньваючы ўвагу, памяць, рэакцыю і вырашэнне задач.

Для больш дакладнага аналізу навукоўцы выкарыстоўвалі алгарытм машыннага навучання, які аналізаваў звесткі пра фізічную актыўнасць удзельнікаў (умераныя і інтэнсіўныя нагрузкі, лёгкая актыўнасць і сядзячы лад жыцця), а таксама інфармацыю пра сон (яго працягласць і фазы).

Навукоўцы высветлілі, што ўсяго 30 хвілін умеранай ці інтэнсіўнай фізічнай актыўнасці здольныя палепшыць як доўгатэрміновую, так і кароткатэрміновую памяць.

Як тлумачаць аўтары, калі мы рухаемся, наша цела пачынае выпрацоўваць больш энергіі, а эндарфіны і норадрэналін, якія пры гэтым вызваляюцца, павышаюць узровень бадзёрасці, паляпшаюць настрой і робяць нас больш энергічнымі і ўважлівымі.

Даследчыкі адзначылі, што нейрафізіялагічныя эфекты ад практыкаванняў, такія як павышэнне энергіі або паляпшэнне канцэнтрацыі, звычайна кароткатэрміновыя — яны доўжацца ўсяго некалькі гадзін. Аднак паводзінныя і нейрапсіхалагічныя эфекты (напрыклад, паляпшэнне настрою і памяці) могуць захоўвацца нашмат даўжэй.

Некаторыя атрыманыя даныя засведчылі, што добры настрой, які з'яўляецца пасля фізічнай актыўнасці, можа захоўвацца да 24 гадзін, а паказчыкі, звязаныя з захаваннем памяці, застаюцца павышанымі да 48 гадзін пасля ўмеранай ці інтэнсіўнай фізічнай актыўнасці.

Як адзначаюць аўтары, з-за свайго ўздзеяння на вегетатыўную нервовую сістэму рэгулярнае ўжыванне 4 кубачкаў кавы, што эквівалентна 400 міліграмам кафеіну, можа падвергнуць здаровых людзей рызыцы гіпертаніі і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Таксама добра вядома, што занадта вялікая колькасць кафеіну можа выклікаць пачуцце трывогі і нервознасці. У той жа час даследаванні неаднаразова дэманстравалі, што фізічныя практыкаванні паляпшаюць настрой і зніжаюць трывогу.

Скарачэнне спажывання кавы і іншых напояў, якія ўтрымліваюць кафеін, можа быць цяжкім працэсам і нават выклікаць сімптомы адмены, уключаючы млоснасць, стомленасць, заняпад сіл, раздражняльнасць, дрэнны настрой і «туман у галаве». А вось хадзьба ў хуткім тэмпе ці іншая ўмераная фізічная актыўнасць эфектыўна дапамагаюць перамагчы гэтыя сімптомы.

Каментары5

  • Ёрк
    27.12.2024
    а дзе адпачываў, у мусаўскім санаторыю?
  • Вадя
    27.12.2024
    Очередь на замену суставов среди пожилых физкультурников всё возрастает...
  • іісустаў
    27.12.2024
    Вадя, там на возраст и на связи надо еще смотлеть

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць