Здарэнні22

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка

У яго знайшлі падробленыя пасведчанне асобы і пасведчанне кіроўцы. Акрамя таго, яму забаронены ўезд у Фінляндыю.

Фота: maaseuduntulevaisuus.fi

У нядзелю ўвечары, 22 лістапада, у фінскім Сіілін'ярві паліцэйскі патруль заўважыў на паркоўцы запраўкі падазроны рух. Пра гэта паведамляе выданне Maaseudun Tulevaisuus.

Побач з грузавіком, які стаяў на паркоўцы, быў прыпаркаваны легкавы аўтамабіль. Каля машын нешта рабілі двое мужчын, і патруль вырашыў іх праверыць.

Калі паліцэйская машына заехала на паркоўку, трэці мужчына, які сядзеў у легкавіку, рушыў з месца. Ад’ехаў ён недалёка. Гэта быў мужчына гадоў дваццаці замежнага паходжання, які жыве ў Сіілін'ярві.

Пакуль паліцыя яго затрымлівала, двое мужчын, якія былі каля грузавіка, уцяклі на поле побач з запраўкай. Аднаго з іх хутка дагнаў паліцэйскі сабака. У мужчыны былі дзве каністры для паліва.

Па слядах трэцяга мужчыны кінолагі дайшлі да гаража прыватнага дома. Там зразумелі, што далей ён паехаў на ровары. Па слядах колаў яго і знайшлі. Мужчына супраціўляўся затрыманню, і паліцэйскі прымяніў сілу.

Паводле паліцыі, корак паліўнага бака грузавіка быў адкручаны, а ў адной з каністраў, якія знайшлі ў мужчыны на полі, было паліва. Падчас пошукаў на іх шляху ўцёкаў знайшлі таксама медны кабель і поўныя каністры з палівам. Усіх траіх падазраюць у крадзяжы.

Двух мужчын, якія жывуць у Сіілін'ярві, пасля допыту адпусцілі. Беларуса, які ўцякаў на ровары, пакінулі пад вартай.

Пасведчанне асобы і пасведчанне кіроўцы, якія знайшлі ў яго, аказаліся падробленымі. Акрамя таго, у яго дзейнічае забарона на ўезд у Фінляндыю. Мужчыну падазраюць у крадзяжы, падробцы дакументаў, супраціўленні службовай асобе і парушэнні забароны на ўезд.

Каментары2

  • Гы-гы
    27.11.2026
    ГТА, беларуская версія

    Па полі на ровары з каністрамі ў руках...
  • Док
    27.11.2026
    Исключить неудачника из белорусов. Перевести в категорию русских!

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА21

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

Былы галаўкам УСУ Сырскі паехаў дапамагаць мацаваць абарону нарвежцам8

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА21

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць