Грамадства22

Беларускі пікнік у Кракаве пад пагрозай: арганізатары просяць дапамогі

Беларускі фестываль Letucień, які штогод збірае тысячы беларусаў і сяброў Беларусі з розных краін у Кракаве, апынуўся пад пагрозай. Арганізатары просяць набыць сімвалічны квіток і падтрымаць фестываль. 

Пікнік узнік у 2020 годзе як невялікае сяброўскае свята беларусаў у Польшчы, але ўжо праз некалькі гадоў ператварыўся ў маштабны фестываль з музыкай, кірмашом, танцамі, семінарамі, сямейнымі актыўнасцямі і атмасферай сапраўднага згуртавання.

У 2024 годзе Пікнік сабраў больш за 5000 гасцей з Беларусі, Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Нідэрландаў, Чэхіі ды іншых краін.

«Мы з самага пачатку ладзім Пікнік сваімі сіламі, без ганарараў, без буйных спонсараў. Часта проста на энтузіязме. Але без падтрымкі супольнасці далей не пацягнем», — кажуць арганізатары.

Бюджэт Пікніка ў 2024 годзе склаў 100 тысяч злотых (25 тысяч еўра). Частку гэтай сумы — каля 40% — удалося сабраць праз данаты ад удзельнікаў. Цяпер арганізатары ўжо маюць 20 тысяч злотых з падатковых пералічэнняў, але гэтага недастаткова. 

Каб фестываль адбыўся ў 2025 годзе, арганізатарам неабходна сабраць не менш за 70% бюджэту да 1 чэрвеня — гэта каля 73 тысяч злотых, або каля 18 тысяч еўра. 

Як можна дапамагчы:

Падтрымаць данатам: арганізатары заклікаюць кожнага, хто хоча далучыцца да свята, «набыць» сімвалічны квіток — пералічыць любую пасільную суму.

Падзяліцца інфармацыяй пра фестываль у сацсетках і з сябрамі.

Прапанаваць партнёрства: калі вы прадстаўляеце бізнэс, вы можаце падтрымаць Пікнік і стаць партнёрам падзеі. Для гэтага трэба напісаць на [[email protected]](mailto:[email protected]). 

Фестываль запланаваны на 26 ліпеня. У праграме традыцыйна будуць музычныя выступы, сямейныя лакацыі, мастацтва, кірмаш, адукацыйныя пляцоўкі і шмат месца для сяброўскіх сустрэч пад кронамі дрэваў.

«Свята не адбудзецца без вас. Калі робім — то разам», — кажуць арганізатары.

Падтрымаць можна тут. 

Каментары2

  • Васіль
    05.05.2025
    Зараз набыць "сімвалічны квіток", а потым яшчэ нармальны набываць? Не разумею.
  • Пікнік Letucień
    14.05.2025
    Васіль, уваход на фестываль цалкам бясплатны. Таму мы і прапаноўваем «набыць» сімвалічны квіток :)

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць