Свет22

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача

Леў XIV — апантаны тэнісіст. Ён грае з самага дзяцінства, якое правёў у Чыкага.

Папа з першай ракеткай свету, італьянскім тэнісістам Янікам Сінерам у Ватыкане 14 мая. На заднім плане, напэўна, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Francesco Sforza — Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images

«Месяц таму я бачыў Папу тут, за гульнёй», — распавёў Bild аўгусцінскі манах Андрэс Феліпэ Рамэра. «Тут» — гэта тэнісны корт у садах ордэна аўгусцінцаў у Рыме, усяго за некалькі крокаў ад плошчы Святога Пятра.

«Брат Боб», як называлі Льва XIV аўгусцінцы (тады ён быў кардыналам Робертам Фрэнсісам Прэво), кожную нядзелю раніцай, аж да самага канклава, прыязджаў у манастыр на сваёй маленькай машыне, каб пагуляць у тэніс.

«Роберт гуляў са сваім сакратаром. Пасля гульні мы шпацыравалі з кардыналам ці проста сядзелі, атрымлівалі асалоду ад прыроды і трохі размаўлялі», — успамінае Рамэра.

У атачэнні новага Папы кажуць, што ў яго «выдатная задняя падача» і што ён «цудоўны супернік». У адным з інтэрв'ю з нагоды прызначэння кардыналам Папа Леў казаў: «Я лічу сябе аматарам тэнісу».

У Ватыкане таксама ёсць тэнісны корт. Замест звычайнага штучнага пакрыцця там, як і на Roland Garros, гуляюць на чырвоным полі з драблёнай цэглы. Такое пакрыццё не дазваляе рухацца так хутка, як штучнае, затое лепш захоўвае суставы гульцоў.

Тэніс быў вельмі папулярны ў Ватыкане ў 1970-я, распавяла на гэтым тыдні New York Times. Тады гулялі ўсе з усімі: кардыналы са швейцарскімі гвардзейцамі, дыпламаты з звычайнымі служачымі адміністрацыі… Рэгулярна праводзіліся турніры. Але, паводле выдання, у апошнія гады тэнісны запал у Ватыкане згас. Не гуляе нават ніхто з гвардзейцаў.

Цяпер сітуацыя можа змяніцца. Шкада толькі, што Папу, магчыма, чакае нялёгкі пошук сапраўдных спарынг-партнёраў. Але калі ватыканскія турніры адновяцца, з яго вопытам у яго будзе перавага — шанс на перамогу значна вышэйшы.

Каментары2

  • Ладзік
    15.05.2025
    ў яго «выдатная задняя падача» - не бывае задніх і пярэдніх падачаў, падача яна і ёсьць падача
  • Žvir
    15.05.2025
    Jon malicca abaviazany, jak pieršasviatar, i dzieņ, i noč, za vyratavaņnie čalaviectva, a jon vo čym zajmajecca.
    Niachaj, kštaltu, vierniki heta robiac`, a jon u miačyk pahuliaje... Dobra, što choc` u šachmaty nie pačaū rubicca, a to b zusim hamon...

    Raniej by takoha jerytykom pryznali, dy i raspilavali b na kavalki žyūcom, jak bylo pryniata,.. jamu ž samomu dabra žadajučy...

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць