Грамадства1010

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй

14 чэрвеня ў Вільні адкрыецца беларуская прастора «Золак». Сярод стваральнікаў — актывіст Пятро Маркелаў, пісьменніца Аліна Нагорная і фатограф Сяргей Гудзілін.

Стваральнікі «Золака» хочуць даць беларускім творцам і актывістам пляцоўку, тэхнічнае абсталяванне і супольнасць для рэалізацыі ідэй.

«Золак», распавядаюць арганізатары, існуе за кошт прыватных унёскаў і не плануе фінансавацца грантамі.

Прастора шматфункцыянальная — гэта рэзідэнцыя для мастакоў і актывістаў, месца для кінапраглядаў, дыскусій, рэйваў і іншых мерапрыемстваў, каворкінг ды нефармальнае месца прыцягнення беларусаў горада. Унутры — івэнт-спэйс, зона адпачынку, кухня і лазня. 

«Золак» ужо прыняў у сябе майстар-клас мастака Андрэя Бусла «Хутка смачна» і анансаваў канцэрт спевака Вячаслава Кміта. Тут рэгулярна праводзяцца кінапрагляды ды іншыя імпрэзы. 

«Золак» існуе за кошт прыватных унёскаў і праграмы рэзідэнства. Рэзідэнства мае штомесячную аплату па прынцыпе падпіскі і дае магчымасць наведваць прастору па-за імпрэзамі, бясплатна браніраваць пакоі для мерапрыемстваў, а таксама дае доступ да каворкінгу і лазні. Рэзідэнтам можна стаць і праз унёскі «справай» — арганізатары вітаюць любыя навыкі ды ідэі. 

Таксама, даступная арэнда прасторы для прыватных мерапрыемстваў.

На адкрыцці 14 чэрвеня пройдуць варкшопы, лекцыі і вялікая музычная вечарына. 

Каментары10

  • Андрэйка
    11.06.2025
    «Золак», распавядаюць арганізатары, існуе за кошт прыватных унёскаў і не плануе фінансавацца грантамі.

    Тут альбо заведама наіўныя планы, ці вядомыя дыджытал- і не толькі актывісты нешта недагаворваюць
  • Відалы
    11.06.2025
    Што ні задумаюць збеглыя беларусы ў выгнанні, атрымоўваецца чарговая прастора!
    Чакаем ад іх неўзабаве стогнаў на НН кшталту КрыэйтКалчаСпэйс і Карчмы: "Апошнія майткі заклалі пад арэнду - падайце байміэкофі, хто можа".
    Пілільшчыкаў з Імагуру ўжо схаранілі. Шлях пратораны!
  • Ёсць Ідэя - ёсць Ікея
    11.06.2025
    Пеця, у Вільні ўжо ня модна. Усе сапраўдныя бізнэсоўцы адчыняюць ужо на Мадэйры, і адразу па тры лакацыі. Давай лепш офіс Ціханоўскай пікетаваць!

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць