Грамадства2727

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх

Камісія ў той дзень разглядала восем зваротаў і вось якія рашэнні прыняла.

Пасяджэнні камісіі па вяртанні 17 чэрвеня 2025 года. Фота тут і далей: Генпракуратура

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык у дзяржаўнай газеце «СБ. Беларусь сегодня» апісаў пасяджэнне камісіі па вяртанні генпракурора Шведа, якое было 17 чэрвеня. Мукавозчык — адзін з членаў гэтай камісіі.

На пасяджэнні разглядалі 8 зваротаў. Мукавозчык з'едліва прайшоўся па заяўніках.

Айцішнік Ф. з Польшчы ўдзельнічаў у пратэстах, але хацеў бы вярнуцца і прасіў даць гарантыі, што яго не пасадзяць. «Якія табе гарантыі? Азаронка ў закладнікі? Дык не дадзім жа», — піша Мукавозчык.

Сярод чальцоў камісіі — міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і міністр інфармацыі Марат Маркаў

Іншы чалавек Ш. з'ехаў у В'етнам. Ён напісаў, што перасылаў адно фота пра ПВК «Вагнер», але гатовы кампенсаваць шкоду. Камісія па вяртанні знайшла ў яго 23 «шпіёнскія паведамленні» (не зразумела, што пад гэтым маецца на ўвазе).

Беларус Н. напісаў у звароце, што яго 10 жніўні збілі сілавікі. Але ён пазней напісаў адмову ад прэтэнзій.

Яшчэ адзін заяўнік К. раней рабіў данаты і ўжо некалькі разоў сплаціў «кампенсацыю» ў кратным памеры. Ён інвалід трэцяй групы. З тэксту падобна, што ён зарэгістраваўся ў нейкім фэйкавым пратэсным чаце, але, калі там паступіла дзіўная прапанова, выдаліў яго.

«І што ён такі зробіць, вярнуўшыся, не ведае ніхто», — палохае Мукавозчык.

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і прапагандыст Рыгор Азаронак таксама рашаюць, каму з беларусаў дазволіць вярнуцца з-за мяжы

Што ж рашыла камісія? Толькі тром чалавекам (сярод іх — той, каго збілі 10 жніўня) паведамілі, што на іх няма ніякіх спраў на момант звароту.

Іншым паведамілі, што яны ці падазраваныя, ці абвінавачаныя па крымінальнай справе.

«Дваім жа грамадзянам — Д. і К. — камісія (зноў жа дзейнічаючы строга па ўказе) палічыла магчымым змякчыць выбраную ў дачыненні да іх меру стрымання. Гэта азначае, што пасля перасячэння мяжы замест заключэння пад варту яны змогуць «уз'яднацца з сям'ёй» або «працягваць лячэнне». Паралельна разбіраючыся з прэтэнзіямі ў свой адрас з боку праваахоўных органаў», — напісаў Мукавозчык.

Камісія па вяртанні, якую ўзначальвае генпракурор Андрэй Швед, была створана ў 2022 годзе. У лютым 2025 года сцвярджалася, што камісія разгледзела 241 зварот. Толькі па 30 далі станоўчы адказ, а вярнулася 20 чалавек.

Каментары27

  • c'mon get me
    20.06.2025
    Беларуciкi, дараженькiя, няужо няма у вас павагi да самiх сябе, няужо запамяталi пра гонар свой? Прабачэння просiце, пытанне: у каго? У тых катау, якiя працягваюць вас катаваць i забiвать? Робiце вы, а гiдка мне
  • 123
    20.06.2025
    Дуюць пысы, начальнiкi ж, вырашацелi лёсаў.
  • Зазеркалье
    20.06.2025
    Расскажешь кому - не поверят, "министры" сидят и рассматривают в лупу человека, который куда-то отправил фото или зашел в какой-то чат, или перевел кому-то 50 евро...

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў6

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў6

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць