Грамадства3838

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў

Адразу пасля выхаду артыкула, у якім дзве жанчыны абвінавацілі яго ў рассыланні дыкпікаў, кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак пракаментаваў яго ў фэйсбуку. Фактычна ён прызнаў, што абвінавачанні на яго адрас маюць падставу, і назваў свае дзеянні «рэчамі, якімі не ганарыцца».

Андрэй Стрыжак

«У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонару. Я тут не выключэнне, за сорак гадоў жыцця маю ўчынкі і рашэнні, дзе я не меў рацыі.

Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле «Еўрарадыё», я хачу прынесці свае выбачэнні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеянні.

Па-другое, мае дзеянні не неслі ў сабе прымусу, карыстання службовым становішчам, імкнення да выгады, ці чагосьці такога. Не з’яўляліся вынікам злога намеру ці жадання камусьці нашкодзіць.

Па-трэцяе, абмеркаванне нюансаў майго прыватнага жыцця я вяду з тымі людзьмі, хто з’яўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.

Ну і апошняе, але не найменьш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Апытанка

Каментары38

  • Алена
    21.07.2025
    Ну, а что - красивый и умный мужчина, с деньгами, ещё и коня такого имеет при себе - вообщем завидный жених 😁
    Андрей, не обращай внимание на этих неудачников и неудачниц!
  • Імя
    21.07.2025
    Ну хоць нехта адразу прызнаў свае касякі і выбачыўся, а не сядзеў засунуўшы галаву ў пясок. Хоць і канешне сітуацыя вельмі негатыўная. Але важна на яе рэакцыя.
  • Вышыванга
    21.07.2025
    Дзіўнае супадзенне: дзікпікі з’явіліся наступным днём пасля як стрыжак выказаўся пра сапраўдныя маштабы праблемы з Гаюном. Ці не каб збіць увагу з тэмы?

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць