Здарэнні66

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра

Кацярына Варанцова даўно разам з мужам рыбачыць у нацыянальным парку «Прыпяцкі». На гэты раз яна злавіла рыбу, даўжыня якой склала 2,25 метра, піша fishingby.com.

«Клюнуў на воблер Rapala танцор 9 м, вылавіць гэтага монстра было няпростай задачай. Каця важыць 53 кг, і яе хапіла на 20—25 хвілін барацьбы, потым спінінг быў даверліва перададзены мне. Змагаліся з сомам больш за паўтары гадзіны — гігант ад душы пацягваў наш катар і па плыні, і супраць. Дзякуючы шматгадоваму досведу і прафесійнаму абсталяванню перамога была здабыта нашай сям’ёй. Аддаём належную пашану сіле гэтай рыбы», — распавёў журналістам Павел, муж Кацярыны.

Злавіўшы сома, рыбаловы зрабілі некалькі фота на памяць і адпусцілі яго назад у Прыпяць. Сом, злоўлены Кацярынай і Паўлам, дастаткова вялікі, але ў Беларусі сустракаліся асобіны нават буйнейшыя.

Каментары6

  • Спадар
    28.07.2025
    Калі ўжо гэтыя "рыбакі" нажаруцца....
  • .
    28.07.2025
    дзяўчы́на.
    Паўналетняя незамужняя жанчына.
    Асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ад малалецтва да юнацтва.
    Такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб.
  • йф
    28.07.2025
    гэта яна так у белым на сома ходзіць? і з начоўкай напэўна?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць