Свет55

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»

У чацвёртую гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі дэлегацыя Еўрапейскага Саюза наведала Кіеў і запэўніла, што падтрымка Украіны будзе працягвацца да дасягнення міру на яе ўмовах, паведамляе Euronews.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Украіна «так ці інакш» атрымае абяцаны крэдыт на 90 мільёнаў еўра, які раней быў заблакаваны Венгрыяй. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заклікаў Еўропу выдаць гэтыя сродкі менавіта ў дзень угодкаў вайны.

Падчас візіту ў Кіеў 24 лютага фон дэр Ляен таксама пацвердзіла, што бачыць Украіну будучым членам Еўрасаюза.

У Еўрапарламенце раскрытыкавалі пазіцыю Венгрыі, якая блакуе не толькі выдачу ваеннай дапамогі, але і новы пакет санкцый супраць Расіі. Еўрадэпутаты заявілі, што падобныя дзеянні аслабляюць Еўропу і ідуць на карысць агрэсару.

Будапешт тармозіць рашэнні ЕС праз спрэчкі з Кіевам адносна транзіту расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба». Украіна заяўляла, што ён быў пашкоджаны ў выніку расійскіх абстрэлаў, аднак венгерскі бок сумняваецца ў гэтым. 

Паведамляецца, што за чатыры гады вайны Еўрасаюз надаў Украіне дапамогу на суму больш за 200 мільярдаў еўра. Падчас цяперашняга візіту еўрапейскія лідары паабяцалі і надалей падтрымліваць краіну да часу аднаўлення міру «на ўмовах Украіны».

Каментары5

  • Filipp
    25.02.2026
    "Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»"©
    Гэта канешне файна, але ж прэзідэнтам якой краіны яўляецца гэта Ляен? І хто яе абіраў на пасаду?
  • Ботам
    25.02.2026
    Filipp, Забылі спытаць у цябе расійскі бот.
  • Ботам
    25.02.2026
    Filipp, Яна абрана Еўрапарламентам, які быў абраны ва ўсіх краінах ЕС. Што там на гэта ў цябе ў метадычцы напісана? Тут твая расійская хлусня не пройдзе расійскі бот.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію36

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць