Свет

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Еўрапейская камісія 6 лютага прапанавала 20‑ты пакет санкцый супраць Расіі. Яго падрыхтавалі да чацвёртай гадавіны пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, якое адбылося 24 лютага 2022 года. Асноўнай навіной стаў намер увесці поўную забарону на марскія паслугі для ўсяго расійскага экспарту нафты, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Як заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, новы пакет таксама прадугледжвае пашырэнне спіса так званага ценявога флоту — у яго дадалі яшчэ 43 судны, а агульная іх колькасць дасягнула 640. Акрамя таго, для Расіі плануюць ускладніць набыццё танкераў. Уводзяцца шырокія абмежаванні на тэхнічнае абслугоўванне і іншыя паслугі для ЗПГ-танкераў і ледаколаў, што павінна знізіць магчымасці расійскіх газавых экспартных праектаў.

Другі блок санкцый накіраваны на ўзмацненне ціску на банкаўскую сістэму Расіі. Пад абмежаванні маюць трапіць яшчэ 20 рэгіянальных банкаў, а таксама крыптавалютныя структуры, кампаніі і платформы, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый. Меры таксама закрануць банкі ў трэціх краінах, што дапамагаюць незаконна гандляваць санкцыйнымі таварамі.

Трэці блок прадугледжвае далейшае ўзмацненне гандлёвых абмежаванняў. ЕС збіраецца ўвесці новыя забароны на экспарт тавараў і паслуг — ад гумы і трактароў да паслуг у сферы кібербяспекі — на суму больш за 360 мільёнаў еўра. Адначасова ўводзяцца дадатковыя імпартныя абмежаванні на металы, хімічную прадукцыю і крытычна важныя мінералы на суму звыш 570 мільёнаў еўра, а таксама новыя забароны на пастаўкі тавараў і тэхналогій вайсковага прызначэння, у тым ліку матэрыялаў для вытворчасці выбуховых рэчываў. Прапануецца таксама вызначыць квоту на імпарт аміяку.

Упершыню Еўрасаюз плануе задзейнічаць спецыяльны механізм супраць абыходу санкцый, забараніўшы экспарт станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем і радыёстанцый у краіны з высокай рызыкай іх рээкспарту ў Расію.

Акрамя таго, Еўракамісія прапануе ўзмацніць прававую абарону кампаній ЕС ад парушэнняў правоў інтэлектуальнай уласнасці і несправядлівай экспрапрыяцыі ў Расіі ў сувязі з санкцыйнай палітыкай.

Асобна падкрэсліваецца, што для ўвядзення пакета санкцый неабходная згода ўсіх краін — членаў Еўрапейскага саюза.

Важным элементам новага пакета можа стаць замена цэнавай «столі» на нафту поўнай забаронай марскіх паслуг. З такой ініцыятывай раней выступілі Швецыя і Фінляндыя, прапанаваўшы забараніць страхаванне, фінансаванне і брокерскія паслугі для суднаў, якія перавозяць расійскія энерганосьбіты. Паводле іх ацэнак, гэта істотна павялічыць транспартныя выдаткі Расіі і выключыць удзел еўрапейскіх кампаній у гэтым гандлі.

Фон дэр Ляен прапануе ўводзіць гэтыя меры ў каардынацыі з краінамі G7. У такім выпадку дзейны цэнавы ліміт на нафту страціць ключавое значэнне, а галоўным інструментам кантролю стане менавіта забарона на марскія паслугі.

Паводле даных шведскага ўрада, на кастрычнік 2025 года толькі каля 35% суднаў, што перавозілі расійскую нафту, дзейнічалі ў межах цэнавага абмежавання, у той час як астатнія 65% належалі да «ценявога флоту».

Раней Урсула фон дэр Ляен заяўляла, што мэта 20‑га пакета санкцый — узмацніць ціск на Маскву, каб прымусіць яе сесці за стол перамоў з рэальным намерам дасягнуць міру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць