Спорт55

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе

1:1 (4:1 па пенальці) на карысць балканцаў — і трэці запар чэмпіянат свету пройдзе без Італіі.

Матч праходзіў на стадыёне «Біліна Поле» ў баснійскай Зеніцы і спачатку складваўся на карысць гасцей.

На 15‑й хвіліне італьянец Мойзэ Кін адкрыў у матчы лік, і перавага зборнай Італіі захоўвалася амаль увесь асноўны час. Праўда, адно ў ліку, бо баснійцы актыўна атакавалі і толькі за першы тайм нанеслі па варотах італьянцаў ажно 13 удараў. А перад самым перапынкам Алясандра Бастоні падчас адной з небяспечных баснійскіх атак збіў Амара Меміча. Суддзя ацаніў гэты эпізод як «фол апошняй надзеі» і паказаў Бастоні чырвоную картку. Так што на другі тайм італьянцы выйшлі няпоўным складам, удзесяцёх.

Тым не менш, большую частку гэтага тайма ім удавалася захоўваць перавагу ў ліку. Толькі на 79‑й хвіліне Харыс Табакавіч забіў мяч у адказ і лік стаў нічыйным. 

Больш галоў з гульні ў гэтым матчы не было, а ў серыі пенальці ўпэўнена (з лікам 4:1) перамаглі баснійцы. 

Раней, на стадыі паўфіналу, зборная Босніі і Герцагавіны прайшла Уэльс (1:1, 4:2 па пенальці), а італьянская каманда перамагла Паўночную Ірландыю з лікам 2:0.

Такім чынам, Італія прапусціць трэці чэмпіянат свету запар. Раней яна не змагла прабіцца на чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі, затым — на мундыяль-2022 у Катары.

Што да баснійцаў, то яны згуляюць на сваім другім чэмпіянаце свету ў гісторыі. Першым быў чэмпіянат свету 2014 года ў Бразіліі — акурат на ім, дарэчы, апошні раз брала ўдзел зборная Італіі.

Чэмпіянат свету 2026 года пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў гісторыі турнір прыме ажно 48 зборных (раней было 32).

Акрамя баснійцаў, сёння вызначыліся яшчэ тры ўдзельнікі чэмпіянату ад Еўропы. Імі сталі зборная Чэхіі, якая перамагла зборную Даніі (2:2 у асноўны час, 3:1 па пенальці), зборная Турцыі, якая адолела Косава з лікам 1:0, і зборная Швецыі, якая аказалася мацнейшай за палякаў з лікам 3:2.

Цяпер засталіся не разыгранымі ўсяго дзве пуцёўкі на чэмпіянат. Іх уладальнікі вызначацца ў матчах міжкантынентальнага плэй-оф Дэмакратычная Рэспубліка Конга — Ямайка і Ірак — Балівія. Абодва матчы пройдуць у ноч на 1 красавіка.

Каментары5

  • Сенсацыя
    01.04.2026
    3 чс запар, пра красную Італіі не напісана.
    А ўжо пра лік у астатніх гульнях напісаць, на гэта абмежаванне па знаках?
  • Морфеус
    01.04.2026
    Интеристы - полное дно (не считая Барелы).
    Болельщик Интера с 1998.
  • Морфеус
    01.04.2026
    Оля, так и запасные не указаны, температура и много всего ещё. Почему вы только на красную жалуетесь?

Цяпер чытаюць

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць