Спорт22

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці

Ашраф Хакімі заявіў, што Сенегал сумленна перамог Марока ў фінале турніру і заслугоўваў перамогі.

Ашраф Хакімі падчас таго самага фіналу. Фота: Ulrik Pedersen/NurPhoto via Getty Images

Капітан зборнай Марока па футболе Ашраф Хакімі заявіў, што адмаўляецца ад трафею, прысуджанага камандзе па выніках Кубка афрыканскіх нацый 2025 года. Яго словы прыводзіць GhanaSoccernet.

Афрыканская канфедэрацыя футбола (CAF) 17 сакавіка праз два месяцы пасля фіналу турніру абвясціла, што зборнай Сенегала залічана тэхнічную паразу ў фінале Кубка Афрыкі з лікам 0:3, а пераможцам турніру абвешчана каманда Марока. Апеляцыйны савет канфедэрацыі прыйшоў да высновы, што сенегальцы парушылі адразу два артыкулы рэгламенту турніру, якія прадугледжваюць у якасці пакарання тэхнічнае паражэнне за адмову працягваць гульню без дазволу арбітра.

«Мая мама сказала мне адмовіцца ад трафея Кубка афрыканскіх нацый. Я афіцыйна адмаўляюся ад трафея і спадзяюся, што мае партнёры па камандзе зробяць тое ж самае. У нас быў шанец выйграць, але мы яго ўпусцілі», — сказаў Хакімі.

Па словах зоркі ПСЖ, Сенегал сумленна перамог зборную Марока. «Я афіцыйна адмаўляюся ад трафею. Я не выйграў Кубак афрыканскіх нацый. Яшчэ раз віншую Сенегал», — сказаў футбаліст.

Кубак Афрыкі па футболе прайшоў у Марока. У фінале 18 студзеня гулялі Марока і Сенегал. У канцы другога тайма ў вароты Сенегала пры ліку 0:0 быў прызначаны пенальці. Сенегальцы палічылі гэта несправядлівым, і трэнер увёў каманду з поля.

Праз некалькі хвілін футбалісты вярнуліся, але мараканец Браім Дыяс не рэалізаваў пенальці. Асноўны час скончыўся 0:0, а ў дадатковы Сенегал забіў пераможны гол і тады стаў уладальнікам Кубка Афрыкі. Але праз два месяцы Афрыканская федэрацыя футболу перагледзела вынік фінал і аддала перамогу Марока.

Каментары2

  • Сынок
    21.03.2026
    Я тоже всегда слушаю маму.
  • тожа не заўсёды добра
    21.03.2026
    Сынок, тут у годнай маці і сын малайца.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць