Грамадства11

Раздзяляльныя палосы галоўных магістраляў Мінска ўпрыгожылі восем тысяч скрыняў з віёламі

Віёла, або браткі, устойлівыя да неспрыяльных пагодных умоў і пераносіць кароткачасовыя замаразкі.

Сталічныя азеляніцелі ўсталявалі 8 000 скрыняў з віёламі на раздзяляльных палосах галоўных магістраляў Мінска. Квітнеючыя расліны ўжо пачалі высаджваць і ў цэнтры горада, распавяла карэспандэнту «Мінск-Навінаў» намесніца генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» Кацярына Кароткіна.

— За тры дні, з 9 па 11 красавіка, мы ўпрыгожылі кветкамі ў скрынях праспекты Пераможцаў, Дзяржынскага і Партызанскі, вуліцы Прытыцкага і Арлоўскую. З мінулага тыдня робім кветнік з віёлы на праспекце Незалежнасці — ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі. Зараз высаджваем гэтыя расліны і ў вазы на транспартнай развязцы скрыжавання вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў, — патлумачыла намесніца гендырэктара.

Віёла, або браткі, устойлівыя да неспрыяльных пагодных умоў і пераносіць кароткачасовыя замаразкі. У 2025 годзе яна выдатна зарэкамендавала сябе на праспекце Пераможцаў, а сёлета ўпрыгожыць каркасныя вуліцы ў кожным раёне сталіцы.

— Пасля 9 мая, у залежнасці ад надвор’я, пачнём масава высаджваць аднагадовыя кветкавыя расліны. Завяршыць гэту працу плануем да 3 ліпеня, — удакладніла Кацярына Кароткіна.

Каментары1

  • Лоран
    24.04.2026
    Некрасиво. Совхоз горебздец.

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць