Усяго патроху33

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя

І заадно — як часта трэба мыць дыванкі каля ванны або душа.

Фота: Ekaterina Demidova / Getty Images

Што лепш для гігіены — душ або ванна? Выданне Daily Mail звярнулася па адказ да клінічнага мікрабіёлага з Універсітэта Лестэра Прымроўз Фрыстоўн (Primrose Freestone).

Па словах навукоўцы, душ — больш эфектыўны спосаб ачышчэння. Асноўная прычына ў тым, што ў ванне вада не змяняецца, і ўсе мікраарганізмы, якія былі на целе, проста пераразмяркоўваюцца па розных участках скуры.

Бесперапынны паток вады ў душы не толькі змывае бруд, пот і тлушч, але і злёгку масажуе скуру. 

Таксама, па словах эксперткі, ранішні душ дапамагае прачнуцца, змыць пот ці бактэрыі, якія вы маглі падхапіць з пасцельнай бялізны падчас сну. Гэта асабліва карысна, калі ваша бялізна была не самай свежай, калі вы клаліся ў ложак.

Аднак Фрыстоўн не заклікае цалкам адмаўляцца ад ванны, бо яна мае свае перавагі для здароўя. Гарачая вада дапамагае зняць напружанне ў мышцах, супакоіць нервовую сістэму і палепшыць кровазварот.

Каб спалучыць прыемнае з карысным, эксперты раяць прыслухацца да досведу тых, хто выкарыстоўвае камбінаваны метад: спачатку прымаць ванну для рэлаксацыі, а пасля абавязкова спалосквацца пад душам.

Такі падыход дазваляе атрымаць максімальную карысць для псіхічнага стану і адначасова змыць рэшткі мыла і мікробаў, якія маглі застацца на скуры.

Фота: Getty Images

Цікава, што частковая ачыстка ад бактэрый пасля ванны адбываецца і падчас выцірання ручніком, але тут тоіцца іншая небяспека. Доктар Фрыстоўн папярэджвае, што калі не праць ручнік рэгулярна, на ім хутка ўтворацца цэлыя калоніі бактэрый.

Акрамя таго, небяспека можа хавацца і ў іншых рэчах у ванным пакоі. Напрыклад, вільготныя дыванкі каля ванны або душа лёгка назапашваюць бактэрыі і цвіль, асабліва калі доўга не высыхаюць. Эксперты раяць добра прасушваць іх пасля выкарыстання і мыць не радзей за раз на тыдзень пры высокай тэмпературы.

Каментары3

  • як вы мыецеся?
    18.05.2026
    Няўжо нехта проста вылазіць з бруднай ванны, выціраецца і ўсё? Мне падаецца, усе ў канцы спускаюць ваду і спаласківаюцца душам.
  • Rycar
    18.05.2026
    як вы мыецеся?, У рэчцы, як сапраўдныя Ліцьвіны.
  • cc
    18.05.2026
    як вы мыецеся?, ну, пасля зімы (адсылка да анекдота) магчыма вылезці з бруднай ванны. Але калі рэгулярна мыешся, то вада не такая ўжо і брудная?
    Пс. А па еўрамерыканскі мыць посуд у адной і той жа вадзе ок?

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць