Здарэнні22

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы

У сацсетках абмяркоўваюць відэа з аквапарка «Фрыстайл», якое размясціў адзін з інстаграм-паблікаў. Публікацыя выклікала грамадскі рэзананс — тое, што ўбачылі людзі, іх уразіла, піша Onliner.by.

Фота: free-style.by

У апісанні да роліка сказана, што ў аквапарку адпачывала сям’я. Брат і сястра сцвярджаюць, што пасля спуску з горкі яны атрымалі траўму і звярнуліся ў медпункт для апрацоўкі раны. Далей сям’я вырашыла адпачыць у кафэ, але і там, па словах аўтараў роліка, іх чакаў сюрпрыз: усе столікі былі не прыбраныя.

Падымаючыся па лесвіцы, сям’я заўважыла пляму крыві непасрэдна на прыступках, якую доўга не прыбіралі. Пасля адпачынку наведвальнікі звярнуліся на рэцэпцыю, каб напісаць скаргу і папрасіць вярнуць грошы, аднак, па іх словах, вяртанне сродкаў аформлена не было.

Аквапарк «Фрыстайл» пракаментаваў сітуацыю ў сваіх сацсетках: «Рэзанансны відэаролік «Шок у аквапарку «Фрыстайл» узяты на кантроль кіраўніцтвам Цэнтра. Па кожным факце праводзіцца праверка. Сачыце за нашымі навінамі».

Каментары2

  • Ёсік
    12.06.2026
    Як толькі адчыніўся, вырашылі з сынам схадзіць. Але з'ехалі ў лебяжы, бо працуе адна каса, тры дзяўчынкі й хлопец нешта паміж сабой абмяркоўваюць, на заўвагу, калі пачнеце працаваць, нуль увагі. Не можа беларуская дзяржава стварыць нешта топавае, паўсюль адзін аба.рам-с, без прыватніка ўсё становіцца казачным гарбузом.
  • Filipp
    12.06.2026
    З такім рэзанансам, па шапцы палучаць у гэтым парку ўсе.

Цяпер чытаюць

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуска здымала грошы ў банкамаце, а яе раптам акружылі трое мужчын8

ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га48

Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй3

Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ

Расія ўначы ўдарыла па Украіне1

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць