Вайна55

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

43‑гадовы Міхаіл Драпаты, новы галоўнакамандуючы УСУ, прызначаны замест Аляксандра Сырскага, асабіста кіраваў групай БМП, якая ў 2014 годзе знішчыла барыкады расійскіх штурмавікоў у Марыупалі.

Міхаіл Драпаты

43‑гадовы генерал-маёр Міхаіл Драпаты — выпускнік Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны імя Чарняхоўскага. Па адукацыі ён танкіст. У баявых дзеяннях ён удзельнічае з самага іх пачатку ў 2014 годзе.

У пачатку Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) Драпаты камандаваў батальёнам 72‑й асобнай механізаванай брыгады. 9 мая 2014 года батальён пад яго камандаваннем выканаў баявое заданне ў Марыупалі.

У чэрвені 2014‑га ён удзельнічаў у рэйдзе ўздоўж мяжы з Расіяй, утрымліваў Савур-магілу і здзейсніў паспяховы прарыў праз «Ізварынскі кацёл». Цікавы факт — Міхаіл Драпаты знаходзіўся ўнутры «лятучай БМП», якая разбурыла барыкаду, збудаваную расіянамі ў Марыупалі.

У 2016 годзе Драпаты стаў начальнікам штаба і першым намеснікам камандзіра 30‑й асобнай механізаванай брыгады, у 2016‑2019 гадах быў камандзірам 58‑й асобнай мотапяхотнай брыгады.

Падчас контрнаступлення УСУ на поўдні Украіны восенню 2022 года камандаваў аператыўнай групоўкай войскаў «Херсон», браў непасрэдны ўдзел у вызваленні Херсона. У лютым 2024‑га яго прызначылі намеснікам начальніка Генштаба УСУ, у маі прызначаны камандуючым аператыўна-тактычнай групоўкай «Харкаў», а ў лістападзе — камандуючым Сухапутнымі войскамі УСУ.

20 кастрычніка 2025 года Міхаіл Драпаты ўзначаліў Групоўку аб'яднаных войскаў.

Каментары5

  • як у ваду глядзеў
    21.07.2026
    Толькі ўчора яго Арастовіч узгадаў
  • Танкі НАТА пад Смаленскам
    21.07.2026
    Слава Україні!
  • бабруйчанін
    22.07.2026
    як у ваду глядзеў
    ))) Да Мішы Федарава " дроны вырашаць ўсе" улюбленец 2-3 тыдня Лешарэстовіч )))
    Аб Драпатам казалі ведалі яшчэ з 2014
    Драпаты вайсковец ні публічны ..
    ???? камандзір ????3 штурмавой Білецкі гэта медійная створаная персона ні вайсковы .з сумнеўнай рэпутацыей
    Зразумела абраны ні публічны маюшчы аўтарытэт сярод вайсковых Драпаты і вядомасць у нароце

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць