Грамадства

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

Вераніка Яновіч, удава беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава, які загінуў, абараняючы Украіну, здолела сабраць неабходную колькасць подпісаў пад петыцыяй да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Вярхоўнай рады. 30 ліпеня петыцыя набрала больш за 25 тысяч подпісаў, неабходных для таго, каб яе разгледзеў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Аляксей Лазараў і Вераніка Яновіч падчас вянчання

Петыцыя была апублікаваная 1 мая і падпісаная ад імя жонкі і блізкіх загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава. У ёй Вераніка Яновіч прапанавала дазволіць прысвойваць званне Героя Украіны іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія здзейснілі гераічныя ўчынкі падчас абароны краіны.

Скрыншот: petition.president.gov.ua

У петыцыі беларуска звяртала ўвагу, што замежныя добраахвотнікі фактычна выконваюць тыя ж задачы, што і грамадзяне Украіны: непасрэдна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, дапамагаюць абараняць дзяржаву і здзяйсняюць учынкі, накіраваныя на абарону яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.

На думку Яновіч, адсутнасць адпаведнага механізму не дазваляе Украіне належным чынам адзначаць заслугі іншаземцаў, якія ўнеслі значны ўклад у абарону краіны.

Аляксей Лазараў загінуў у студзені 2026 года. Пасля яго смерці Вераніка Яновіч заявіла, што ён не чакаў падзякі за сваю службу, але заўсёды востра рэагаваў на несправядлівасць.

Цяпер, пасля збору неабходных 25 тысяч подпісаў, петыцыя павінна быць абавязкова разгледжаная прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і на яе мусіць быць дадзены афіцыйны адказ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць