Грамадства

У Дзяржынскім раёне ў двор прыйшла ліса з прыкметамі шаленства

У вёсцы Целяшэвічы Дзяржынскага раёна мясцовыя жыхары знайшлі на сваім падворку лісу з магчымымі прыкметамі шаленства. У сацсетках з’явілася відэа, на якім відаць, як жывёліна ляжыць у сутаргах, піша выданне dzr.by.

Паводзіны і стан лісы выклікалі падазрэнні: моцныя сутаргі могуць быць адной з характэрных прыкмет шаленства. Некаторыя карыстальнікі, аднак, меркавалі, што прычынай магло быць моцнае атручванне.

Жыхары вёскі скардзіліся, што доўгі час не маглі дачакацца рэакцыі адпаведных службаў. Аднак у раённай ветэрынарнай станцыі паведамілі, што з людзьмі, якія да іх звярнуліся, звязаліся яшчэ раней. На момант праверкі лісы ўжо не было на падворку — яна пайшла адтуль сама.

Ветэрынарная служба плануе правесці дэзынфекцыю месца, дзе знаходзілася жывёліна.

Спецыялісты нагадваюць, што шаленства — вельмі небяспечнае віруснае захворванне, якое пасля з’яўлення сімптомаў амаль заўсёды прыводзіць да гібелі. Пераносчыкамі хваробы часта становяцца дзікія жывёлы, у тым ліку лісы, янотападобныя сабакі, барсукі, вожыкі і кажаны.

Прыкметы хворай жывёліны:

  • адсутнасць звычайнай асцярожнасці перад чалавекам;
  • агрэсіўнасць або, наадварот, ненатуральны спакой;
  • слінацёк, пена каля рота;
  • парушэнне каардынацыі рухаў;
  • сутаргі і параліч.

Жыхарам рэкамендуюць не падыходзіць да падазроных дзікіх жывёл, не спрабаваць ім дапамагчы і не дапускаць да іх дзяцей і хатніх гадаванцаў. Пры ўкусе або траплянні сліны жывёліны на пашкоджаную скуру неабходна неадкладна прамыць месца кантакту вадой з мылам і звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Для прафілактыкі ў Дзяржынскім раёне праводзяць вакцынацыю дзікіх жывёл: у месцах іх пражывання раскладаюць спецыяльныя прынады з вакцынай. Таксама ветэрынары нагадваюць пра неабходнасць штогадовага прышчапляння свойскіх жывёл супраць шаленства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць