Грамадства99

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы

Беларуская сям'я знайшла слоік, у якім было схавана 9 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў. Відэа з падлікам банкнот у TikTok выклала дзяўчына Насця, ролік яна назвала «Знайшлі 9 000 000 рублёў 10 гадоў праз», заўважыў Myfin.

«Ох, зажылі б, новую машыну купілі б з салона», — кажа дзяўчына на відэа.

У каментарах яна ўдакладняе, што слоік з грашыма знайшлі ў печы.

@tortminina

Нашли клад 9.000000 10 лет спустя

♬ оригинальный звук - Nastya

За кадрам хлопец жартам кажа, што на гэтыя грошы яны памяняюць дах у доме, купяць бычка і машыну.

Людзі ў каментарах пачалі выказвацца, што трэба было яшчэ ў 2016‑м пакласці гэтыя грошы на ўклад або адразу ж патраціць: «Вось уявіце, што нехта, адкладаючы гэтыя грошы, шмат у чым сабе адмаўляў, а цяпер гэта фанцікі! Выснова: жывіце тут і цяпер і не трэба сябе абмяжоўваць!»

А колькі гэта — 9 мільёнаў рублёў у 2026 годзе?

У 2016 годзе долар прадаваўся прыкладна па 2 дэнамінаваныя рублі або па 20 000 недэнамінаваных рублёў. Такім чынам, за 9 мільёнаў рублёў у тыя часы можна было купіць $450. Пры гэтым сярэдні заробак тады складаў $364. Калі слоік з грашыма і сапраўды быў схаваны ў 2016-м, атрымліваецца, што ў ім знаходзілася прыкладна паўтары зарплаты тагачаснага сярэднестатыстычнага беларуса.

Выведзеныя з абарачэння грошы можна было абмяняць на працягу некалькіх гадоў, але апошні тэрмін ужо мінуў — ён скончыўся 1 студзеня 2025 года.

Каментары9

  • Indrid Cold
    07.09.2026
    Лол, заначка як заробак за паўтара тыдня ў Макдональдс у Польшчы.
  • Янка
    07.09.2026
    У гэтай гісторыі прыгожа ўсё: ашчаджэнні ў нацыянальнай валюце у банцы ды яшчэ праз год пасля чарговай дэвальвацыі. У выніку лукашэнкаўская дзяржава ўсё гэтыя грошы ім прабачыла.
  • иканамист
    07.09.2026
    Indrid Cold, В Швецарском Макдольдсе такие деньги за 2 рабочих дня можно заработать.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць