Літаратура

Усевалад Сцебурака. Мы сыходзім у верасень

Паэт Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш.

Мы сыходзім у верасень
золкай імжыстаю раніцай,
кавы прысмак гаркавы —
у кубку апошняга дня.
мы сыходзім і след
наш ізноўку на год прытуманіцца,
пырскі зь вёслаў, як кроплі ад сэрца,
што піцьмем да дна.

Мы сыходзім у верасень
гронкі каліны чырвонае
павароты падсівечваюць 
нібы даюць нам сігнал,
мы сыходзім і рэжам
чоўнам люстра халоднае чорнае
але гэта не фініш
а проста сезону фінал. 

Мы сыходзім у верасень
з вераю ў самае лепшае.
Птушкі ў вырай на поўдзень,
а мы — у асфальтавы порт.
Мы чакаем сустрэчы
і згоды не будзе на меншае,
толькі пройдзе зіма
толькі мы пасталеем на год.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць