Да справы падключыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай.

Беларус Леў Міхееў, якога пасля высылкі з Грузіі затрымалі на армянскай мяжы праз міждзяржаўны вышук па запыце беларускіх уладаў, вызвалены, паведамляе АПК.
З учорашняга вечара да сітуацыі далучыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай. Каманда каардынавала дзеянні і звязвалася з тымі, хто мог дапамагчы дамагчыся як мага хутчэйшага вызвалення беларуса.
«Вялікая падзяка ўсім, хто быў уцягнуты ў гэты працэс: беларускім праваабаронцам у Грузіі і Арменіі, армянскаму і грузінскаму бакам, юрыстам Офіса Святланы Ціханоўскай. Асобная падзяка праваабаронцу і юрысту, нашаму калегу з Каардынацыйнай рады Раману Кісляку. Уся каманда з учорашняга вечара, даведаўшыся пра затрыманне Льва, працавала, каардынавала свае дзеянні і звязвалася з усімі, хто мог дапамагчы дамагчыся яго як мага хутчэйшага вызвалення», — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары