Грамадства22

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі

Леў Міхееў знаходзіцца ў вышуку на запыт беларускіх уладаў.

Леў Міхееў, фота Рамана Кісляка

Затрыманы раніцай 25 верасня ў Грузіі грамадзянін Беларусі Леў Міхееў вывезены на мяжу з Арменіяй і зараз знаходзіцца ўжо на армянскім баку, дзе таксама затрыманы, бо знаходзіцца ў вышуку на запыт беларускіх уладаў. Пра гэта сам палітуцякач, які з 2021 года чакаў прытулку, распавёў «Позірку».

«Я спрабаваў сёння здзейсніць стандартную працэдуру замены ID-карты. Я загадзя паклапаціўся пра гэта і практычна за месяц пачаў працэдуру. Прыехаў у Дэпартамент міграцыі (у вёсцы Марткопі, каля 30 км ад сталіцы краіны Тбілісі.) і напісаў заяву. У мяне яе прынялі з фотаздымкам і сказалі праз два тыдні прыязджаць па рашэнне, як гэта звычайна было», — сказаў Міхееў.

Калі мінула два тыдні, ён прыехаў зноў, але сцэнар быў нечаканым: «Мяне запускаюць, садзяць у крэсла, і доўга нічога не адбываецца. Нарэшце з’яўляюцца супрацоўнікі, кажуць, што трэба паехаць з імі ў Тбілісі на сумоўе».

«Адразу садзяць мяне ў машыну. Я толькі паспеў адправіць [праваабаронцу] Раману [Кісляку] кароткае паведамленне, як у мяне забралі тэлефон. Практычна я з гэтага моманту знаходзіўся ў стане арыштанта», — падкрэсліў беларус.

Ён адзначыў, што ў Тбілісі яго трымалі ў кабінеце каля двух гадзінаў: чакалі перакладчыка. «З’явіўся кейс-менеджар па маім пытанні і сказаў, што я нелегал, што мой дакумент, мая айдзішка, тэрмін дзеяння якой яшчэ не скончыўся, увогуле не мае ніякага значэння», — апісаў сітуацыю актывіст.

Міхееву прапанавалі два варыянты: «выкінуць у кайданках з Грузіі» або добраахвотна яе пакінуць, самому абраўшы, куды ехаць, нават у Беларусь. Ад вяртання на радзіму ён адмовіўся, таму што «прасіў прытулку менавіта праз тое, што яго пераследавалі на радзіме». Актывіст папрасіў трохі часу, хаця б да канца дзеяння часовага пасведчання асобы (9 кастрычніка), але грузінскія сілавікі адмовілі.

«Мяне ганялі з кабінета ў кабінет. Прыйшоў урач, распрануў да майткоў — жах нейкі. Потым паехалі дадому, я сабраў сякія-такія рэчы, паехалі ў дэпартамент. Потым ужо ў аўтазаку мяне сюды (на мяжу) прывезлі і выкінулі», — распавёў беларус.

Паводле слоў Міхеева, ён сам абраў Арменію. Суду па высылцы не было, яго «прымусілі падпісаць шмат папераў» на грузінскай мове, сэнсу якіх ён не разумеў.

«Я зразумеў, што яны тут проста шалёныя. З імі спрачацца наконт чагосьці складана. Няхай будзе Арменія. І працэс закруціўся, завярцеўся», — патлумачыў Міхееў.

На армянскай мяжы ён быў затрыманы, бо знаходзіцца ў базе міждзяржаўнага вышуку краін СНД на запыт Мінска. Ерэван, які ўзяў курс на збліжэнне з Еўрасаюзам, не выдае асоб, якія пераследуюцца з палітычных матываў.

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі і сам некалькі гадоў спрабуе атрымаць міжнародную абарону, паведаміў «Позірку», што цэлы дзень спрабаваў атрымаць інфармацыю пра месцазнаходжанне Міхеева ў грузінскіх уладаў. Для гэтага ён звяртаўся ў Дэпартамент міграцыі, а калі яму адмовілі ў інфармацыі, — у паліцыю.

«Я патэлефанаваў у службу 112, гэта агульная экстраная служба, і паведаміў, што чалавек знік. Мне патэлефанавалі з крымінальнай паліцыі, папрасілі яго дакументы, пачалі шукаць. Магчыма, гэта нават паскорыла працэс яго дэпартацыі, таму што якраз у гэты час яго пачалі перакідваць з камеры ў камеру. Мы гэтага не ведалі», — адзначыў Кісляк.

«Пакуль мы шукалі Льва, яго трымалі інкамунікада, без сувязі са знешнім светам. Гэта было фактычна гвалтоўнае знікненне. Яно не было працяглым, але ён быў абсалютна бяспраўным. Яму не далі магчымасці ні звязацца з юрыстамі, ні атрымаць абарону закона і права, яго прымусова дэпартавалі», — падкрэсліў праваабаронца.

Паводле яго інфармацыі, толькі зараз высветлілася, што яшчэ ў ліпені апеляцыйны суд прыняў нейкае рашэнне па справе Міхеева, магчыма — аб дэпартацыі.

«Мы не бачылі рашэнняў і будзем усё гэта, вядома, высвятляць. Грузія становіцца дзяржавай яшчэ больш бяспраўнай, чым была раней, на жаль», — заявіў Кісляк.

Грузія, якой з 2012 года кіруе партыя «Грузінская мара» прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, не задаволіла ніводнага хадайніцтва грамадзян Беларусі аб наданні прытулку. У першай палове 2026 года з краіны было выслана 24 беларусы. Меркаваныя прычыны: перавышэнне тэрміну знаходжання (не больш за 365 дзён запар), пратэрмінаваны пашпарт (немагчыма абмяняць у амбасадзе з-за дыскрымінацыйнага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), здзяйсненне злачынства.

Сёлета ў чэрвені беларус — былы палітвязень (імя не называецца) быў упершыню дэпартаваны з Грузіі ў Арменію.

Каментары2

  • Вадзім
    26.09.2026
    Зноў з млынамі ваююць беларусы. Дома варта паказваць прынцыповасьць. За мяжой - сябе ратаваць. У Грузіі гэта справа грузінаў рабіць зь яе прававую дзяржаву

    Польшча ўсё яшчэ больш менш правераны варыянт, астатнія ці горш ці нашмат горш. Праваабаронцам удалося нават раз угаварыць польскага консула паставіць візу ў пратэрмінаваны пашпарт. Тут калі адмаўляюць у абароне можна рэальна судзіцца без дэпартацыі, але адмоваў агулам усё яшчэ меншасьць
  • В Турции тепло, там чай растёт
    26.09.2026
    Надо выбрать Турцию! Вкусный чай на каждом шагу, симиты, хамса, бахлава, сейчас сезон нура по нашему это гранат фрукт, в Анталии бархатный сезон, море как молоко, волны так и шепчут, на пляжах много мадам с весёлыми подругами, можно обеспечить себе личную жизнь на неделю или две, если немки или скандинавки и ты настоящий старатель в этом деле, то сделают документы чтобы пробраться в ЕС, а над Анталией горы, ликийка, скальные мавзолеи и города, не понятно сколько лет, может даже технологии инопланитян, что утопают в апельсиновых и лимонных садах, маленькие бухты, где можно ходить голым целый день, купаясь и ловя рыбу, приобщаясь к природе по полной, наслаждаясь жизнью каждый миг, потом древняя Смирна и легендарная Троя, кладязь истории, среди оливковых садов, а рядом Дарданеллы, ключевой пролив за который билось человечество во многих войнах и даже австралийцы сто лет назад, рядом Эдирне город православных братьев и ворота в древнюю Болгарию, а это уже Евросоюз, а он не выдаст и не съест, можно просить убежище, здесь тоже древняя земля, горы и море, что в этот сезон уже холодновастенькое, вкусное вино, кириллица везде и наши братья по вере и по совку, простой человек здесь найдет всё, если это не устраивает, то можно записать онлайн на рекрутинг ПК, подписать контракт, получить визу, посвидку, пройти БЗВП, и бить москалей своими руками, готовясь к возвращению домой на бэхе или хамви, что учитывая амбиции Пыни, слабохарактерность Трампыня и общую зависимость Таракана, фактически уже решено.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць