Грамадства4343

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

«Калі ласка, таварыш прэзідэнт, прыязджайце!», — слёзна прасіў Віталь Драбышэўскі. А праз некалькі дзён знік.

Віталь Драбышэўскі і Коля Лукашэнка

Праз канфлікт з уладамі Віталь ужо згубіў два свае бізнэсы — забягалаўку «Пінта» ля кірмашу ў Гомелі (дарэчы, яе прадпрымальнік апаганіў вялізным банерам з фотаздымкам Сталіна) ды летняе кафэ на Цэнтральным пляжы. Зрабілі ўсё элегантна — проста адмаўляліся працягваць дамову арэнды.

Віталь скардзіўся сябрам, што пад час зносу яго кафэ скралі шмат дарагога абсталявання, якое ён ніяк не можа атрымаць назад. 

Цяпер жа надышла чарга яго трэцяга, больш маштабнага праекту. Гаворка ідзе пра кафэ «Лявада». У інстаграме яго пазіцыянуюць як шацёр, які змяшчае да 150 чалавек. Там праводзяць вяселлі, святкуюць дні нараджэння, праводзяць карпаратывы ды выпускныя. Знаходзіцца «Лявада» ў парку Выпускнікоў трэцяга тысячагоддзя.

Гісторыя паўтараецца адзін у адзін. Улады адмовіліся працягваць арэнду і патрабуюць усё прыбраць. Драбышэўскі ў жаху ад такіх навін: ён называе гэты праект сваім дзіцём.

Кажа, што прысвяціў яму амаль палову жыцця — у 17 гадоў набыў піўны ларок, з якога зрабіў прыстойнае месца.

Каля тыдня таму Віталь вырашыў зноў звярнуцца да Лукашэнкі з просьбай выратаваць яго бізнэс. Ён так ужо рабіў летась, калі разбуралі «Пінту» — але з нулявым рэзультатам.

У новым відэа Драбышэўскі заклікае Лукашэнку наведаць «Ляваду» да 26 кастрычніка (гэта апошні дзень працы кафэ), каб «асабіста пераканацца ў беззаконні, якое адбываецца ў Гомелі з боку праваахоўных, кантралюючых органаў, мясцовых органаў улады». Па словах Віталя, ён атрымаў адмову аб падаўжэнні дамовы арэнды на падставе нібыта не мэтавага выкарыстання ці канфіскацыі для дзяржаўных патрэб.

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Вам словамі не перадаць, як гэта, калі на тваіх вачах раздзіраюць дзіця, якое ты не можаш абараніць. Якое ты гадаваў увесь гэты час, укладаў душу, сілы», — кажа Драбышэўскі і дадае, што моцна хвалюецца і яму вельмі цяжка запісваць зварот. 

Сцвярджае, што гэтае месца акрамя яго нікому не патрэбна, бо паўсюль навокал бур'ян — ахвотных рабіць нешта няма. 

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, я вас вельмі моцна прашу, прыязджайце. Вы самі ўсё ўбачыце, што сапраўды ёсць не проста перагібы, а менавіта шкодніцтва, тое самае. Вы патрабуеце ад вашых падначаленых, каб эканоміка была на першым месцы, а ў іх на першым месцы амбіцыі. Ну проста незразумела. Або яны гэта робяць знарок, каб людзей раззлаваць, таму што я не адзін такі. Людзі звяртаюцца да мяне, людзі бачаць, як я змагаюся з несправядлівасцю».

Праз некалькі дзён пасля публікацыі відэа ў трэдсах Віталь тэгнуў афіцыйныя акаўнты пракуратуры і міліцыі. Ён папрасіў тэрмінова звязацца з ім, каб «пазбегнуць катастрофы». У хуткім часе дадаў, што з ім звязаліся са штабу МУС — і сам знік.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Драбышэўскага зноў затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» (артыкул 19.11 КаАП). Прыблізна да сярэдзіны кастрычніка сталініст-ябацька будзе за кратамі.

Нагадаем, Віталь Драбышэўскі, прадпрымальнік з Гомеля, заўсёды публічна падтрымліваў Лукашэнку. Ён называе палітыка Бацем, публікуе яго цытаты і не лянуецца ездзіць у Мінск на хакейныя матчы.

Віталь Драбышэўскі з Наталляй Эйсмант

Мужчына з энтузіязмам удзельнічае ў любых мерапрыемствах пад чырвона-зялёным сцягам — на адным з іх нават вітаўся з Аляксандрам Лукашэнкам за руку, а на іншым сфатаграфаваўся з Колем.

Больш, чым Лукашэнку, Віталь любіць хіба што толькі Сталіна — у верасні распачаў збор латуні ў Гомелі для таго, каб перадаць матэрыял у расійскі горад Бор, дзе хочуць паставіць помнік тырану.

У свабодны час сталініст палюе на «збеглых» у сацсетках і піша абразлівыя каментары. 

Адначасова з тым Віталь атрымлівае праблему за праблемай ад уладаў. Актывіст закідвае скаргамі чыноўнікаў самага рознага ўзроўню — дайшоў і да Наталлі Качанавай, але і там яго «не зразумелі».

Косткай у горле стаў Драбышэўскі шмат для каго: яго забанілі ў праўладных інстаграмах — ад акаўнта БелЭкспа да Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Віталь, дарэчы, спрабаваў праз суд дамагчыся таго, каб яго разбанілі ўсюды.

Выгналі мужчыну і з «Патрыётаў Беларусі» — грамадскага аб’яднання, якое аператыўна стваралі ў 2020 годзе, каб ладзіць добраахвотна-прымусовыя аўтапрабегі ў падтрымку Лукашэнкі. Драбышэўскі адным з першых падключыўся да ініцыятывы. Але нават аднадумцы ад яго ўжо адхрысціліся — пакрыўдзіліся, што Драбышэўскі называў іх патрыётамі за грошы. 

Ужо не першы год сілавікі з’яўляюцца частымі гасцямі ў кватэры сталініста. Таго прэсінгу не вытрымала яго жонка — і кінула Драбышэўскага. А яму самому давялося ісці працаваць у таксі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары43

  • Саша
    05.10.2026
    Товарищ Сралин! Произошла чудовищная ошибка!
  • Нефанатка
    05.10.2026
    Так а чем товарищ Виталий не доволен? Все в лучших традициях его любимого Сталина! Пусть радуется бесплатному экскурсу в историю
  • Цыркач
    05.10.2026
    Спяшайцеся пабачыць - першы натуральны патрыёт 30 гадоў дыктатуры, ня праплачаны, ня крывадушны, шчыры і празрысты як кропля!

    А, ужо арыштавалі? таварыш сталін праізашла ужасная ашыбка

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць