Грамадства11

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон

У Мінску накіравалі ў суд крымінальную справу супраць 46‑гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавачваюць у хуліганстве. Мужчына, які раней дзевяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, разбіў шкло ў дзвярах крамы, бо яму здалося, што яму прадалі сапсаваны курыны сальцісон, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

У сакавіку 2026 года мінчук вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за рабаванне. Аднак ужо ў чэрвені зноў учыніў злачынства.

Увечары, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына купіў у краме на вуліцы Лабанка курыны сальцісон і палову булкі хлеба. Пасля гэтага ён сеў перакусіць на дзіцячай пляцоўцы непадалёк. Разгарнуўшы прадукт, мінчук вырашыў, што той сапсаваны, і вярнуўся да крамы. Але яна ўжо была зачыненая. Мужчына пачаў стукаць у дзверы, а калі ніхто не адчыніў, ударыў кулаком па шкле і разбіў яго.

Пра здарэнне паведамілі міліцыі прадаўцы, якія яшчэ не паспелі пайсці дадому. Мужчыну хутка затрымалі і распачалі супраць яго новую крымінальную справу.

Паводле намесніка пракурора Фрунзенскага раёна Андрэя Сербуна, абвінавачаны мае базавую адукацыю, разведзены і працуе грузчыкам. Раней яго дзевяць разоў прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, у шасці выпадках — за злачынствы супраць уласнасці. У яго застаецца непагашаная судзімасць.

Мужчыну абвінавачваюць у хуліганстве — наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выяўляюць відавочную непавагу да грамадства і суправаджаюцца пашкоджаннем або знішчэннем чужой маёмасці. Гаворка ідзе пра частку 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

Сваю віну мінчук цалкам прызнаў, але шкоду ў памеры 575 рублёў не кампенсаваў. Паводле заключэння экспертаў, ён мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму і наркаманіі.

У дачыненні да абвінавачанага абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары1

  • адно слова - на дзесяць расейскіх
    16.10.2026
    выяўляюць відавочную непавагу -- ПАКАЗВАЮЦЬ

    выражать
    1) (обнаруживать) выяўляць
    (показывать) паказваць
    (передавать) перадаваць
    (отражать) адлюстроўваць
    картина выражает замысел художника — карціна выяўляе (перадае) задуму мастака
    лицо выражало гнев — твар адлюстроўваў гнеў

    2) (высказывать) выказваць
    красноречиво выражать свои мысли — красамоўна выказваць свае думкі

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць