Кіно1010

«Мова. Музыка. Маладосць» — выйшаў дакументальны фільм пра беларускі рок

З унікальнымі кадрамі і ўспамінамі.

Творчае аб’яднаньне «KAVA groups» разам з аператарам Аляксандрам Крупінаю са студыі «КапканFilm» і стваральнікам культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Паўлам Белавусам прэзентавалі дакументальны фільм «Мова. Музыка. Маладосць».

Пра ідэю і мэты фільма распавядае адзін з аўтараў Павал Белавус:

«Ідэя фільма ўзнікла мінулай восенню, калі я арганізаваў невялікі канцэртны тур Vinsent’a па Беларусі.
Мы тады вялікім музычным складам аб’ехалі з канцэртамі Івацэвічы, Берасце, Горадню і скончылі вялікім канцэртам у Мінску. Усе канцэрты і нашыя прыгоды ў туры здымаў Аляксандр Крупіна. Таму назбіралася шмат відэа, з якім мы спачатку не ведалі што рабіць, а пасля нарадзілася ідэя зрабіць дакументальны фільм пра творчае жыццё беларускамоўных музыкаў.

Але паступова,

калі мы ўжо пачалі прапісваць сцэнар, то ідэя трансфармавалася ў больш шырокую — зрабіць фільм, які паказвае гісторыю беларускамоўнай альтэрнатыўнай музычнай плыні ад яе зараджэння да сёння.
Таму ў выніку фільм „Мова. Музыка. Маладосьць“ стаў такой дакументальнай гісторыяй фармавання, развіцця і жыцця беларускамоўнай музычнай творчасці з цікавымі фактамі і незабыўнымі падзеямі».

Відэааператар Аляксандр Крупіна дадае: «Для мяне гэты дакументальны фільм — першая спроба працы ў такім жанры. Раней я здымаў збольшага толькі кліпы, таму і працаваць над фільмам было складана, бо

мы не прафесіяналы, а хутчэй аматары, якія ў гэтай стужцы імкнуліся паказаць развіццё беларускамоўнай музыкі, і шматлікія дакументальныя рарытэтныя кадры і фатаздымкі 80-х і 90-х нам у гэтым дапамаглі.

І галоўнае, што, паказаўшы ўсю складанасць жыцця беларускамоўных гуртоў у Беларусі, мы скончылі фільм аптымістычным выказваннем Вінцука Вячоркі пра тое, што мы ёсць беларусы, мы нармальная творчая нацыя, мы ня толькі не горшыя, але, напэўна, і лепшыя за іншых, і тысячы гадоў будзем жыць на гэтай зямлі».

Каментары10

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць