Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў
У таго свая версія.

Спявачка Рыта Дакота лічыць, што пачаўся іх чарговы канфлікт з былым мужам спеваком Уладам Сакалоўскім з яе каментара пад відэа сяброўкі. Тая распавяла пра свае маленькія і нясвоечасовыя аліменты.
Артыстка ж вырашыла падтрымаць і напісала, што разумее боль, бо яе былы таксама выплачвае аліменты праз раз.

Сакалоўскі на гэта адказаў допісам: «Цяпер Маргарыта працягвае атрымліваць свае афіцыйныя аліменты кожны месяц. Атрымлівае яна іх ужо дзявяты год. Фармулёўкі «праз раз» або «нерэгулярна» абсалютна недапушчальныя. Мне да канца незразумела: альбо Маргарыта крытычна няўважлівая, каб праверыць свае рахункі ў банках (грошы дасылаліся на розныя рахункі), альбо гэта чарговая правакацыя для сацсетак і людзей, якія, на жаль, безумоўна вераць любому слову свайго куміра».

Але прызнаў, што раней сапраўды дамаўляўся з былой жонкай на адтэрміноўку аліментаў праз свае фінансавыя праблемы — яна быццам сама гэта і прапанавала, ведаючы пра яго сітуацыю. Сакалоўскі лічыць, што на ўзроўні жыцця яго дачкі гэта адмоўна не адбілася, Рыта разам з цяперашнім мужам блогерам Фёдарам Белагаем добра зарабляюць.

Пры гэтым спявак дадаў, што некаторы час аплачваў не толькі аліменты, але і палову кошту арэнды дома, дзе жылі Рыта, Фёдар і Мія. І нават падарыў былой жонцы машыну. Але абвінаваціў Дакоту ў тым, быццам яна спрабавала разбурыць яго новую сям’ю (цяпер ён у шлюбе са спявачкай Ангелінай Сурковай, у іх ёсць сын).

Улад паскардзіўся і на тое, што былая жонка прадала кватэру, у якой ён адмовіўся ад долі на карысць дачкі з дамовай, што пасля 18 гадоў нерухомасць дастанецца Міі.
Рыта Дакота ў сваю чаргу вельмі абурылася расповедам былога мужа. Яна кажа, што з самага нараджэння самастойна забяспечвае дачку, нягледзячы на тое, што па дамове Сакалоўскі абавязаны штомесяц не толькі плаціць 60 тысяч расійскіх рублёў (прыблізна 745 даляраў) у якасці аліментаў, але і пакрываць палову кошту навучання, лекавання ды розных заняткаў Міі.

Яна таксама апублікавала скрыншот пералічэння аліментаў. Атрымалася, што ў той самы дзень, калі Улад публічна паскардзіўся на абвінавачванні ў нерэгулярнасці выплат, ён тэрмінова пералічыў былой жонцы грошы адразу за 3 месяцы.

Рыта апавяла, што Улад, калі пабраўся з ёй шлюбам, меў велізарныя даўгі праз тое, што разарваў кантракт з прадзюсарам — гасіла іх пара з грошай, якія ім падарылі на вяселле.
А першы ўнёсак за кватэру, якую потым планавалі пакінуць Міі, зрабіла Рыта — для гэтага прадала чатырохпакаёвую кватэру ў Мінску, якую атрымала ў спадчыну ад дзядулі. Артыстка сцвярджае, што іпатэку таксама ў асноўным аплачвала самастойна, бо Сакалоўскі грошы ўкладваў у сваю творчасць.

Што тычыцца машыны ў падарунак, Дакота тлумачыць, што Улад набыў яе за адступныя, якія Рыта дала былому, каб ён адрокся сваёй часткі кватэры на карысць дачкі.
А прадала тую кватэру спявачка, каб палепшыць умовы жыцця дзіцяці — замест трохпакаёўкі ля прамысловай зоны набыла кватэру ў цэнтры ля ракі. Больш за тое, Сакалоўскі пагадзіўся на такі варыянт. Цяпер жа і тая кватэра прададзена — Мія жыве ў вялікім доме ў ЗША.
Гісторыю пра тое, што былы муж здымаў жыллё для яе, Міі і Фёдара, артыстка называла трызненнем.

Трэба адзначыць, што нейкі час Рыта і Улад спрабавалі сябраваць сем’ямі — дзеля Міі. Але цяпер, як прызнаецца Дакота, яны з былым зноў ворагі: «Прычын для гэтага было некалькі. І хамства, і непавага, і тое, што ён нагрубіяніў майму тату, і тое, што ён не вярнуў дзіця своечасова, калі абяцаў. Але галоўнае — я даведалася пра некалькі такіх жудасных, цёмных фактаў, звязаных з тым, што рабіў Улад падчас нашага шлюбу, што больш мець з ім зносіны я проста не магу. То-бок, калі існуе самае дно і кропка незвароту — дык гэта яна. Я больш ніколі не апынуся з гэтым чалавекам у адным пакоі, настолькі там усё жорстка…».
Расказваць падрабязнасці Рыта не хоча — кажа, гэта знішчыць Сакалоўскага назаўсёды, а ў яе такой мэты няма.
«Мне трэба толькі, каб ён своечасова плаціў аліменты і жыў у сваёй паралельнай рэальнасці. Ён спрабаваў са мной «памірыцца» нядаўна, калі быў у Грузіі, — я ўпершыню ў жыцці сказала «не». Гэта не сварка. Гэта самае вялікае расчараванне ў маім жыцці, і яно, на жаль, ужо незваротнае».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары