БЕЛ Ł РУС

Адрас краязнаўчага сайта палітвязня Яўгена Меркіса перакупіла казахстанскае казіно

16.10.2024 / 19:19

Nashaniva.com

Сам сайт знік яшчэ ў 2022 годзе, а цяпер па гэтым адрасе размяшчаецца анлайн-казіно з Казахстана, заўважыла выданне «Штодзень». Перакупам падалася ўдалай ідэя размясціць гульнявую ўстанову на дамене «Наш край.інфо».

Раней па гэтым адрасе быў «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася шмат унікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна. Ён перастаў працаваць у кастрычніку 2022 года.

Ягоны стваральнік Яўген Меркіс быў затрыманы ў верасні таго ж 2022-га. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.

Яўген Меркіс і таксама палітзняволеная Ларыса Шчыракова на судзе 24 мая 2021 года. Тады ў іх былі адміністрацыйныя справы

Праваабаронца Леанід Судаленка паведамляў, што ў калоніі Яўген Меркіс шые абутак: «Ён збольшага ў парадку, жыццё для тых месцаў стандартнае, на здароўе не скардзіцца».

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА

Ператрусы па пяці адрасах. Падрабязнасці затрымання журналіста Яўгена Меркіса

Каментары да артыкула