Перастаў працаваць краязнаўчы сайт, які ствараў палітвязень Яўген Меркіс
«Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася шмат унікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна, перастаў адкрывацца. Цяпер пры адкрыцці старонкі nashkraj.info пазначаецца «сайт недасяжны», піша гомельскі рэсурс «Гомель штодзень».

Таксама выдалены тэлеграм-канал «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны».
Стваральнік і сайта, і тэлеграм-канала — гомельскі журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня. Журналіста абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4).
На сайце «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны» можна было даведацца, напрыклад, пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648-51 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду і начыння ў гаворках Лоеўшчыны і іншую інфармацыю.
Чытайце таксама:
Гомельскі журналіст Яўген Меркіс затрыманы ў межах крымінальнай справы
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары