Грамадства

Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Дзяржаўная газета «Гомельская праўда» выдала прапагандысцкі матэрыял, прысвечаны судоваму прысуду, які сёння вынеслі гомельскаму краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу. Пасяджэнні вяліся ў закрытым рэжыме, таму пра справу мала чаго вядома, піша «Флагшток». Гэтая публікацыя прынамсі прыадкрывае, у чым менавіта Яўгена абвінавачвалі.

Фота: БАЖ

Паводле «Гомельскай праўды», Яўген Меркіс нібыта адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама прапагандысты акцэнтуюць увагу, што Яўген працаваў для тэлеканала «Белсат», які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Пасля прызнання ўладамі шэрагу незалежных рэсурсаў экстрэмісцкімі Яўген Меркіс спыніў журналісцкую дзейнасць і займаўся краязнаўствам, працаваў над сваім гістарычным рэсурсам «Наш край». Таксама Яўген Меркіс вядомы як арганізатар шматлікіх культурніцкіх падзей Гомеля, абаронца гістарычнай спадчыны горада.

Сёння Яўгену Меркісу вынеслі прысуд — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА

Асудзілі за пратэсты трох чалавек у Круглым. Сярод іх дзяўчына, якой не давалі лячыцца

Гомельскага бармена Вятошкіна асудзілі на пяць гадоў хатняй хіміі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць