Грамадства11

Палітвязень-журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак

Пра навіны наконт гомельскага экс-журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса, асуджанага на чатыры гады, расказаў у сваім фэйсбуку правааабаронца Леанід Судаленка.

«У шклоўскай калоніі №17 Яўген працуе ў цэху па пашыве спецабутку (для асуджаных і міліцыі). Палітвязень збольшага ў парадку, жыццё для тых месц стандартнае, на здароўе не скардзіцца. Перапісваецца з бацькам (маці памерла, сам Яўген удавец), абмяркоўваюць прадуктовую перадачу (для ўзмоцненага рэжыму раз у чатыры месяцы да 50 кг), званкоў пакуль не дазволілі. У вольны час чытае, глядзіць тэлевізар. Нядаўна ў калонію прыязджаў з выступам лектар-гісторык (які, не ўдакладняе)», — напісаў Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка з партрэтамі гомельскіх журналістаў Ларысы Шчыраковай і Яўгена Меркіса. Фота: фэйсбук Леаніда Судаленкі

Ён нагадаў, што Яўген — гомельскі журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў» 2017 года. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Агулам за журналісцкую дзейнасць Яўгену прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

13 верасня 2022 года ён быў затрыманы па артыкулах 361-1 і 361-4 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.) Яго асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

8 лістапада за кратамі Яўген святкаваў свой другі дзень народзінаў.

Падтрымайце журналіста лістамі ды паштоўкамі. Куды: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8. Каму: Меркіс Яўген Аляксандравіч

Каментары1

  • жукофф
    14.11.2023
    Нядаўна ў калонію прыязджаў з выступам лектар-гісторык (які не ўдакладняе)

    ну які-які... пэўна ж расейскі

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары9

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны3

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»14

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская65

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары9

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць