БЕЛ Ł РУС

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа

28.03.2025 / 0:12

Ф. Раўбіч

Пасля абнаўлення чат-бота карыстальнікі завалілі сацсеткі гістарычнымі фота і мемамі, стылізаванымі пад творы Хаяа Міядзакі. Але гэта далёка не ўсё, што ўмее нейрасетка. Праверылі гэта на беларускай тэматыцы. 

Аляксандр Лукашэнка са сваім знакамітым чаем, стылізаваны пад мапета. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Абнаўленне мадэлі GPT-4o ад OpenAI дазволіла карыстальнікам ChatGPT ствараць высакаякасныя выявы непасрэдна ў чаце. Пакуль функцыя даступная толькі па платнай падпісцы, але хутка запрацуе для ўсіх бясплатна. Згенераваныя выявы маюць C2PA-метаданыя для пацвярджэння паходжання. Таксама GPT-4o цяпер лепш працуе з тэкстамі на выявах, можа рэдагаваць фота, колеры, прапорцыі і фон, ствараць тэксты без памылак. 

Твітар не трэба двойчы запрашаць — карыстальнікі сацсеткі пачалі масава генераваць у ChatGPT перамалёўкі сваіх улюбёных фільмаў, мемаў і нават гістарычных фота ў душэўнай стылістыцы студыі Ghibli, заснаванай знакамітым японскім рэжысёрам-аніматарам Хаяа Міядзакі. Часам гэтая лямпавая стылістыка стварае дысананс з трагічнымі падзеямі на перамаляваных здымках. Працуе таксама ў іншы бок — на аснове мультфільмаў Міядзакі ствараюць гіперрэалістычныя выявы, як з галівудскіх фільмаў.

Сцэна з фільма пра Гары Потэра, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з фільма «Крымінальнае чытво», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з «Зорных войнаў», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з фільма «Твар са шнарам», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з апошняй серыі другога сезона серыяла «Раздзяленне», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з мультфільма «Знесеныя прывідамі» студыі Ghibli, перамаляваная ў гіперрэалістычным стылі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з мультфільма «Прынцэса Мананоке» студыі Ghibli, перамаляваная ў гіперрэалістычным стылі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна з міні-шоу «Крутое піке», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Мем пра тэорыі змоў, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Карыкатура на Джэй Дзі Вэнса, якая з'явілася пасля яго выпадаў супраць Зяленскага ў авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Фотаздымак, на якім Ілан Маск скача на сцэне мітынга ў падтрымку Дональда Трампа, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сутыкненне самалёта з вежамі-блізнятамі ў Нью-Ёрку, перамаляванае ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Падабраць стылістыку, у якой будзе перамаляванае фота ці іншая выява, можна амаль любую, асабліва добра гэта працуе з вядомымі фільмамі і з'явамі поп-культуры. Увесь спектр магчымасцяў бачны на шматлікіх перамалёўках фотаздымка, зробленага ў Авальным кабінеце падчас нядаўняга візіту Зяленскага ў Вашынгтон. 

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Саус-Парку». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы LEGO. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Губкі Боба». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Рыкі і Морці». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Флінстоўнаў». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў пластылінавай стылістыцы. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

«Наша Ніва» таксама не засталася ў баку ад трэнда і пратэсціравала навінку на вядомых беларускіх персанажах. GPT-4o здольны ператварыць амаль любы здымак з Аляксандрам Лукашэнкам і чыноўнікамі ў якасную карыкатуру. 

Наталля Качанава ў выглядзе мапета (без рэтушы). Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Лукашэнка «ператрахвае» чыноўнікаў у стылістыцы мульціка «Уоліс і Громіт». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Тараканішча ў стылістыцы коміксаў выступае перад сваімі прыхільнікамі на плошчы Незалежнасці. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Рыгор Азаронак, калі б не закінуў мацоўню. Фота перамалявана ў стылістыцы мастака Tom of Finland. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Зянон Пазняк у стылістыцы мультфільма «Легенда аб ваўках». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава ў стылістыцы коміксаў пра супергерояў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

«Эканоміка з Чалым» цяпер выходзіць на ўсёй прасторы Імперыума. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Кастусь Каліноўскі ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Генерал-губернатар Міхаіл «Пепа» Мураўёў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Герб «Пагоня» ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Жанчына ў чырвоным кандзібоберы, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

GPT-4o можа, як ужо казалася, працаваць і ў іншы бок, ствараючы рэалістычныя выявы выдуманых персанажаў, або гістарычных персанажаў, пра якіх мы ведаем толькі па гравюрах і кніжных ілюстрацыях. Гэта дае шырокія магчымасці для стваральнікаў візуальнага і адукацыйнага кантэнту, якія часта сутыкаюцца з абмежаванасцю візуальных крыніц. 

Паца-Ваца ў гіперрэалістычным выглядзе. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Уга і Лёка ў гіперрэалістычным выглядзе. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Партрэт крывічанкі, згенераваны на аснове гіпсавай рэканструкцыі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Усяслаў Чарадзей на кані, згенераваны на аснове помніка ў Полацку. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Усяслаў Чарадзей, згенераваны на аснове ілюстрацыі Варэцаў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Ефрасіння Полацкая, згенераваная на аснове ілюстрацыі Варэцаў. Крыжоў нейрасетка не пашкадавала. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Вітаўт Вялікі, згенераваны на аснове партрэта з кляштара аўгусцінаў у Берасці. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Мікола Гусоўскі перадае сваю «Песню пра зубра» каралеве Боне Сфорца. Выява згенеравана на аснове ілюстрацыі Варэцаў у стылістыцы Караваджа. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Казімір Семяновіч і яго «Вялікае мастацтва артылерыі». Выява згенеравана на аснове ілюстрацыі Варэцаў у стылістыцы барока. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Ева з карціны Хаіма Суціна. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Вядома, пры карыстанні нават самай дасканалай нейрасеткай не абыходзіцца і без дзівацтваў ды капрызаў. Напрыклад, GPT-4o у апошні момант сапсавала паловай невядомага мужчыны генерацыю гіперрэалістычнай выявы Францыска Скарыны. Але цяпер тварыць можа кожны, а значыць, ідэальнае «ажыўленне» першадрукара дакладна з'явіцца на прасторах інтэрнэту — дзейнічайце!

Гіперрэалістычная выява Францыска Скарыны з «багам» у ніжнім правым вуглу. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o

Чытайце таксама:

Названыя небяспечныя наступствы частых зносін з ChatGPT: што паказалі даследаванні

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа

Рэдактар беларускай Вікіпедыі: Будучыня праекта — за штучным інтэлектам

Беларускі стартап зрабіў расійска-беларускі перакладчык. Па якасці ён не саступае ChatGPT і мае адкрыты код

Каментары да артыкула