Навука і тэхналогіі55

Названыя небяспечныя наступствы частых зносін з ChatGPT: што паказалі даследаванні

Навукоўцы высветлілі, што актыўнае выкарыстанне ШІ-чатаў звязана з ростам эмацыйнай залежнасці і пачуццём адзіноты, піша «Хайтек».

Ілюстрацыя: vecteezy.com

Частыя зносіны з чат-ботамі, такімі як ChatGPT, могуць прывесці да скарачэння часу, які праводзіцца з рэальнымі людзьмі, і ўзмацненню пачуцця адзіноты, паказалі даследаванні OpenAI і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT).

У адным з эксперыментаў навукоўцы на працягу месяца назіралі за амаль 1000 чалавек, якія ўжо карысталіся ChatGPT. Падыспытным прапанавалі тэкставую або галасавую версію чат-бота для зносін мінімум пяць хвілін у дзень.

Вынікі паказалі, што:

  • карыстальнікі, якія часцей мелі зносіны з ChatGPT, мацней эмацыйна прывязваліся да яго;
  • удзельнікі з высокім узроўнем даверу да ШІ часцей адчувалі адзіноту і залежнасць ад чат-бота;
  • прывабнасць голасу робата не паўплывала на ўзровень эмацыйнай залежнасці.

У другім даследаванні аналізавалі тры мільёны дыялогаў з ChatGPT і правялі апытанне аб характары зносін. Высветлілася, што толькі нешматлікія карыстальнікі вялі з ШІ эмацыйна значныя гутаркі.

З моманту выхаду ChatGPT у 2022 годзе цікавасць да генератыўнага ШІ рэзка вырасла. Распрацоўшчыкі ўкараняюць новыя галасавыя функцыі, якія дазваляюць робатам рэалістычна імітаваць чалавечыя зносіны.

Гэта можа спрыяць фармаванню парасацыяльных сувязяў, калі карыстальнікі ўспрымаюць ШІ як жывога суразмоўцу.

Асцярогі аб уплыве чат-ботаў на псіхіку асабліва актуальныя для маладых людзей і карыстальнікаў з ментальнымі праблемамі. OpenAI працягвае вывучаць, як тэхналогіі ўплываюць на людзей, але пакуль рана рабіць адназначныя высновы.

Але пакуль застаецца адкрытым пытанне, ці гэта ШІ-зносіны прыводзяць да адзіноты, ці людзі, якія ўжо адчуваюць сябе самотнымі, часцей звяртаюцца да чат-ботаў.

Каментары5

  • Беспрацоуны з ЕЗ
    23.03.2025
    Дык пра гэтае самае з им не пагаварыш! Там спрасиць у яго можна тольки па працы. Ён абвешаны тоннами полиси. Аб чым з им гаварыць?
  • .
    23.03.2025
    У навіне не акцэнтавана, што залежнасці праявіліся сярод невялікай колькасці тых, хто камунікаваў менавіта з галасавым чатам.
  • DeepSeek
    23.03.2025
    Беспрацоуны з ЕЗ, твое нытье даже ChatGPT бы устал слушать и послал бы тебя по известному адресу, несмотря на протокол политкорректности!

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць