БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс» набыў буйны сэрвіс дастаўкі, які працуе і ў Беларусі

16.04.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Расійскі IT-гігант «Яндэкс» абвясціў пра набыццё лагістычнага аператара Boxberry, што дазволіць кампаніі ўзмацніць свае пазіцыі ў сферы электроннай камерцыі і дастаўкі тавараў, піша Myfin.by. Гэты аператар мае шмат сваіх аддзяленняў і ў Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: photo-search.site

Пасля завяршэння інтэграцыі дзвюх кампаній, якая плануецца да канца 2025 года, карыстальнікі Boxberry атрымаюць доступ да шырокай інфраструктуры «Яндэкса». Акрамя таго, ім будуць даступныя новыя варыянты дастаўкі, уключаючы экспрэс-дастаўку на працягу дня.

Сэрвіс Boxberry з лета 2020 года прадстаўлены і ў Беларусі. Цяпер больш за 115 беларускіх гарадоў даступныя для дастаўкі адпраўленняў з Расіі праз амаль 350 партнёрскіх аддзяленняў па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Wildberries пашырае кур'ерскую дастаўку за межы Мінска 

У Мінску запускаюць сэрвіс з хатняй ежай, гатаваць могуць усе

«Як на корм свінням»: глядзіце, што цяпер з бульбай у Мінску

Каментары да артыкула