Маркетплейс Wildberries пашырае геаграфію сэрвісу кур’ерскай дастаўкі з ПВЗ ва ўсе абласныя цэнтры Беларусі.

Пра гэта расказалі прадстаўнікі кампаніі Office Life. Кліенты маркетплейса змогуць аформіць паслугу «Кур’ер экспрэс» не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.
Як удакладнілі ў кампаніі, атрымаць тавар з пункта выдачы заказаў проста дадому можна цягам дзвюх гадзін з моманту замовы. Акрамя таго, функцыя цяпер даступная не толькі на сайце, але і ў мабільным дадатку. Як толькі заказ паступае ў ПВЗ, у кліента з’яўляецца спецыяльная кнопка выкліку кур’ера. У выніку заказ бясплатна будзе дастаўлены цягам двух гадзін з моманту выкліку кур’ера або ў выбраны часавы інтэрвал.
У кампаніі анансавалі, што працягваюць працаваць над пашырэннем кур’ерскай сеткі і развіццём лагістычных рашэнняў. З цягам часу агульны ахоп кур’ерскай дастаўкі ў Беларусі перавысіць 260 гарадоў.
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары