Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара
Перамога Уладзіміра Пуціна немагчымая, паколькі гэта будзе правалам ЗША як сусветнага лідара. Акрамя таго, гэта паўплывае на сусветную эканоміку, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Бэну Шапіра.
Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа
«Перамога Пуціна немагчымая, таму што гэта будзе правал Злучаных Штатаў як сусветнага лідара, а гэта ўжо палітыка. Гэта ўплывае на многія рэчы, на вашу валюту, на вашу эканоміку, на стабільнасць і сілу амерыканскага даляра, на прысутнасць вашай валюты ў свеце, на ваш бізнэс. Такім чынам, гэта ўплывае на ўсё гэта, на цэны, на крыніцы энергіі, а многія краіны свету грунтуюць сваю эканоміку на крыніцах энергіі», — заявіў Зяленскі.
Акрамя таго, калі Пуцін даможацца поспеху, то гэта будзе вялікай рызыкай для ЗША і саюзнікаў, бо ў Ціхаакіянскім рэгіёне ёсць пэўныя лідары, «якія знаходзяцца ва ўладзе шмат гадоў», і глядзяць на Пуціна.
«Так што, калі ён даб'ецца поспеху, яны падумаюць, чаму б ім не паспрабаваць яшчэ раз?», — дадаў Зяленскі.
Чытайце таксама:
Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах
Трамп: Крым застанецца з Расіяй
Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild
Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс
Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй