Свет1212

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй

Вялікабрытанія і шэраг еўрапейскіх краін, хутчэй за ўсё, адмовяцца ад плана накіраваць дзясяткі тысяч салдат ва Украіну ў рамках міжнароднай міратворчай місіі. Як паведамляе The Times са спасылкай на дыпламатычную крыніцу, якая ўдзельнічае ў перамовах «кааліцыі ахвотных», асноўнай прычынай гэтага сталі асцярогі, што прысутнасць замежных войскаў можа прывесці да прамой канфрантацыі з Расіяй у выпадку парушэння рэжыму спынення агню.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер выступае падчас наведвання вайсковай базы на захадзе Англіі, на якой праходзяць падрыхтоўку ўкраінскія вайскоўцы. 22 красавіка 2025 года. Фота: Finnbarr Webster/Getty Images

«Рызыкі занадта высокія, а даступныя сілы не адпавядаюць маштабу задачы. Брытанія заўсёды займала такую пазіцыю. Больш цвёрды падыход прапаноўвала Францыя», — расказаў дыпламат на ўмовах ананімнасці.

Паводле інфармацыі выдання, у Лондане і іншых еўрапейскіх сталіцах цяпер сур'ёзна разглядаецца альтэрнатыўны сцэнар, пры якім заходнія вайскоўцы не будуць размешчаныя на ўкраінскай тэрыторыі для аховы гарадоў, партоў і ядзерных аб'ектаў.

Шэраг еўрапейскіх лідараў мяркуюць, што дэманстратыўнае ўстрыманне ад уводу сухапутных войскаў можа прымусіць Маскву перагледзець уласныя «чырвоныя лініі» і паспрыяць заключэнню мірнага пагаднення.

Замест паўнавартаснага кантынгенту Брытанія і Францыя, як мяркуецца, накіруюць на захад Украіны вайсковых інструктараў. Гэта дазволіць фармальна выканаць абавязацельствы па прысутнасці на ўкраінскай тэрыторыі, але без прамога ўдзелу ў баявых дзеяннях, у выпадку іх аднаўлення, і без размяшчэння паблізу лініі фронту.

Таксама еўрапейскія дзяржавы працягваюць абмяркоўваць магчымасць абароны паветранай прасторы Украіны з дапамогай знішчальнікаў і сістэм СПА — з мэтай забяспечыць прыкрыццё міратворцаў, калі такія ўсё ж будуць размешчаныя. Магчыма, у будучай місіі прыме ўдзел і Турцыя — у ролі марскога партнёра. Акрамя таго, Брытанія і яе саюзнікі па-ранейшаму маюць намер аказваць Украіне вайсковую падтрымку пастаўкамі ўзбраенняў, каб умацаваць яе абаронны патэнцыял.

У ЕС, як расказала крыніца, асцерагаюцца, што маштабная прысутнасць войскаў ва Украіне падарве магчымасці Вялікабрытаніі і іншых краін для гарантавання бяспекі ўсходняга флангу НАТА.

Лондан і Парыж у рамках намаганняў па спыненні агню разглядаюць ідэю арганізаваць сустрэчу Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага адразу пасля пахавання Папы Рымскага Францішка, паколькі такі крок мог бы знізіць напружанасць і паскорыць перамоўны працэс.

У Кіеве, паводле даных The Times, таксама захоўваецца скепсіс адносна ідэі ўводу міратворчых сіл: украінскія чыноўнікі не вераць, што Уладзімір Пуцін пагодзіцца на іх прысутнасць. Адна з крыніц адзначыла:

«Мы працягваем адстойваць сваю пазіцыю, але спадзяемся, што Масква перагледзіць свае «чырвоныя лініі». Цяпер перад намі стаіць задача — знайсці такую «зону высадкі», дзе Украіна не будзе вымушаная перакрочваць уласныя межы дапушчальнага».

Заходні дыпламат таксама заклікаў узмацніць ціск на Расію і выказаў занепакоенасць тым, што Трамп праяўляе празмерную лаяльнасць да Крамля: «Ён ставіцца да Расеі цяплей, чым да Украіны — і гэта цалкам непрымальна».

Каментары12

  • Ё
    25.04.2025
    Да нафіг тыя міратворцы ўвогуле патрэбныя. У Купянск і Пакроўск яны не паедуць, будуць сядзець у Харкаве, Дняпры і Адэсе на кватэрах. Толку ад ноль, толькі саімвалічная. Гэта нашы з Палка Каліноўскага могуць спыніць наступ на Запарожжы, а гэтыя што зробяць ?
  • заклапочанасць гэта максімум
    25.04.2025
    Еўропа без ЗША ніхалеры ня можа. А вы працягвайце брахаць на Трампа, каторы яшчэ ў свой першы тэрмін вымагаў ад Еўропы павялічыць абаронны бюджэт прынамсі да 5%
  • Русский
    25.04.2025
    Никто не хочет и не будет умирать за их бацькивщину, как и брать на себя риски, чтобы быть атакованными сьехавшим дедом, Украинцы увы это так не поняли и единственные, кто на это был готов, это беларусы, но... Поезд ушёл, дверь закрылась, колхозник усидел, и ключ, который был, потерялся. А теперь... теперь скоро, не дай бог, [украинцы] будете не понимать, как с вашей или какой то половины вашей территории полетят ракеты на Польшу и почему вы не под российскими танками?

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка10

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка10

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць