Свет44

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што першым крокам да перагавораў аб мірным урэгуляванні павінна быць поўнае і безумоўнае спыненне агню, на што Расія пакуль не згаджаецца, піша «УП».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto / Getty Images

«Гэта крок нумар адзін. І калі мы кажам аб кампрамісах… адносна якіх вы задаяце пытанні. Я лічу, што на нас напалі, акупавалі тэрыторыю, забілі дзясяткі тысяч людзей, жыўцом пахаваныя шматлікія дзеці і дарослыя. І тое, што Украіна гатовая сесці за стол перамоў пасля поўнага спынення агню — гэта вялікі кампраміс», — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 24 красавіка ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна як ніхто зацікаўлена ў заканчэнні вайны. Таму ўсе мірныя ініцыятывы важныя і могуць мець месца. Але ўсе яны пачынаюцца з поўнага безумоўнага спынення агню.

«Усе на гэта згаджаюцца, акрамя Расійскай Федэрацыі» — дадаў Зяленскі.

Другой чырвонай лініяй кіраўнік дзяржавы назваў вяртанне выкрадзеных украінскіх дзяцей. Акрамя гэтага — абмен усіх на ўсіх.

Зяленскі ўсё ж выказаў надзею, што ЗША могуць націснуць на Расію мацней, каб урэшце дамагчыся поўнага спынення агню.

Каментары4

  • Filipp
    24.04.2025
    Трампагэйт, А хто сабатаваў у сераду мірныя перамовы?
  • Дзед Талаш
    24.04.2025
    Filipp , Нейкі дзяржсакратар Рубіа.
  • Filipp
    24.04.2025
    Дзед Талаш, А пасля чаго бок ЗША адазваў сваіх прадстаўнікоў?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць