БЕЛ Ł РУС

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

16.05.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў офісе гандлёвай сеткі «Дабраном». Гэта другая па колькасці гандлёвых аб'ектаў рытэйлавая сетка ў Беларусі — больш за 1000 крамаў пад брэндамі «Капеечка», «Маяк» і «Дабраном». 

Фота: «Яндэкс Карты»

Вобшукі ў цэнтральным офісе, па папярэдняй інфармацыі, пачаліся ўчора і працягваюцца сёння. Ці ёсць затрыманыя сярод кіраўніцтва, суразмоўцам «Нашай Нівы» пакуль невядома. 

ЗАТ «Дабраном» валодае сеткай крам фарматаў «крама каля дома», «супермаркет» і «цвёрды дыскаўнтар» пад брэндамі «Капеечка», «Маяк» і «Дабраном».

Крамы сеткі ёсць у сталіцы, абласных гарадах і ва ўсіх раёнах.

Кампанія мае ўласныя лагістычныя службы, камерцыйны і аперацыйны блок, а таксама падраздзяленне ўласнай вытворчасці поўнага цыклу.

Там працуе больш за 14 тысяч чалавек. 

«Дабраном» належыць «Мостра-груп», аптовай кампаніі бізнэсмена Сяргея Ткачука.

Да моманту продажу «Дабранома» ў 2018-м лічылася, што ён афіляваны з «Еўрагандлем» праз перапляценні ў кіпрскіх кампаніях-бенефіцыярах. 

Нагадаем, учора ДФР прыйшоў з маскі-шоу ў офіс «Еўрагандлю». 

Чытайце таксама: Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Чытайце таксама:

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі

Каментары да артыкула