У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў
Абстрактную скульптурную кампазіцыю «Промні» вырашылі паставіць у Ваўкавыску. Вышыня скульптуры — 5 метраў. На яе выраб і мантаж плануюць выдаткаваць 35 тысяч рублёў, паведамляе Hrodna.life.
Ваўкавыск. Фота ілюстрацыйнае: vetliva.ru
Cілавы каркас збяруць са сталёвых профільных труб для трываласці і геаметрычнай стабільнасці канструкцыі. Унутры будзе пенапалістырол, ахоўны слой — са шклопластыку. Зверху канструкцыю пафарбуюць аўтамабільнай эмаллю і пакрыюць лакам.
Абстрактная скульптура, якую плануюць паставіць у Ваўкавыску. Крыніца: дакументы дзяржзакупкі
Патэнцыйныя падрадчыкі на выраб і мантаж архітэктурнай скульптурнай кампазіцыі павінны былі даслаць свае прапановы ў Ваўкавыскую камунальную гаспадарку да 15 траўня.
У 2025 годзе Ваўкавыск адзначыць 1020-годдзе горада. Акрамя таго, там вырашылі правесці абласныя Дажынкі.
Гарадскую прастору ўжо пачалі рыхтаваць — у парку абрэзалі дрэвы, каля Дома быту спілавалі ніцыя вербы. У парку таксама збіраюцца абнавіць дарожкі, лаўкі, арэлі і пасадзіць кусты. У гэтым годзе ў Ваўкавыску плануюць пасадзіць 3600 дрэў — на пустых тэрыторыях і ўздоўж вуліц. Таксама пасадзяць 400 кустоў.
Чытайце таксама:
«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі
БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля
Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова