Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі
«Абарона Вільні — гэта абарона Берліна. А наша ўсіхная свабода заканчваецца не на геапалітычнай лініі — яна заканчваецца там, дзе мы перастаем яе абараняць. Менавіта таму мы тут сёння», — сказаў Фрыдрых Мерц 22 мая падчас наведвання размешчанай на тэрыторыі Літвы брыгады Бундэсвера.
Фрыдрых Мерц у Вільні з нямецкімі вайскоўцамі. Фота: Michael Kappeler/picture alliance via Getty Images
«НАТА можа спадзявацца на Германію. Мы разумеем, што бяспека пачынаецца не на нашых межах. Яна пачынаецца там, дзе нашым саюзнікам і партнёрам даводзіцца яе абараняць.
Менавіта таму бяспека Літвы — гэта і наша бяспека. Абарона Вільні — гэта абарона Берліна. А наша агульная свабода заканчваецца не на геапалітычнай лініі — яна заканчваецца там, дзе мы перастаем яе абараняць. Менавіта таму мы тут сёння», — сказаў Мерц падчас наведвання размешчанай на тэрыторыі Літвы брыгады Бундэсвера.
На гэтыя словы звярнуў увагу палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман, напісаўшы:
«Словы прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі «Я — берлінец», вымаўленыя 26 чэрвеня 1963 года ў Заходнім Берліне, сталі культавай фразай «Халоднай вайны XX стагоддзя». Ці стануць словы федэральнага канцлера Фрыдрыха Мерца «Абарона Вільні — гэта абарона Берліна», прамоўленыя 22 траўня 2025 года у Вільні, культавай фразай «Халоднай вайны XXI стагоддзя»?
Чытайце таксама:
«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву
Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне
Міністр абароны Германіі: Пуцін проста цягне час, трэба ўзмацняць санкцыі
Еўрапейскія лідары былі агаломшаныя вынікамі размовы Пуціна і Трампа — Axios