Свет33

Міністр абароны Германіі: Пуцін проста цягне час, трэба ўзмацняць санкцыі

Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус заявіў, што Еўропе трэба ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію, бо, на яго думку, Уладзімір Пуцін цягне час і не імкнецца да сапраўднага мірнага пагаднення, піша Euronews.

Барыс Пісторыус. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Паводле Барыса Пісторыуса, Пуцін гатовы гаварыць пра спыненне агню толькі на сваіх умовах — такіх як адмена планаў Украіны па ўступленні ў НАТА і яе адмову ад акупаваных тэрыторый.

Міністр адзначыў, што за час перамоў Расія працягвала масіраваныя напады на ўкраінскія рэгіёны, у тым ліку буйную атаку дронамі на Кіеўскую, Днепрапятроўскую і Данецкую вобласці.

У адказ на гэта Германія падтрымлівае ўзмацненне санкцый супраць Расіі на ўзроўні Еўрасаюза.

Акрамя таго, Пісторыус паведаміў пра намер павялічыць выдаткі Германіі на абарону да 5% ВУП у найбліжэйшыя 5—7 гадоў — гэта значнае павелічэнне ў параўнанні з цяперашнімі прыкладна 2%. Ён падкрэсліў, што краіна не зможа выканаць свае абавязкі перад НАТА, калі спыніцца на ўзроўні 3% ВУП.

Ягоныя словы падтрымалі новы міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль і федэральны канцлер Фрыдрых Мерц. Апошні заявіў пра планы зрабіць з Бундэсвера наймацнейшую армію ў Еўропе і выкарыстаць паслабленне бюджэтных абмежаванняў для фінансавання гэтых мэтаў.

Каментары3

  • Filipp
    20.05.2025
    Да іх толькі цяпер дайшло што гэта вайна будзе цягнуцца бясконца без нейтралітэту Ўкраінцу? Дакладней не бясконца, а пакуль адзін з бакоў не знікне. Мы ведаем ужо адзін такі выпадак у гісторыі, пасля паразы 45 года Германія як танкавая знікла, яе падзялілі і потым ёю кіравалі іншыя. Эўропа таксама гатовая перамагчы Расею, а потым 50 год кіраваць гэтай тэрыторыяй і дэрашыфіцыроваць яе?
  • Барадзед
    20.05.2025
    Filipp, или пока расеянская армия не будет изгнана из Украины.
  • Filipp
    20.05.2025
    Барадзед, Што значыць "ізгнана"? Яе магчыма толькі выбіць, але ж з чаго вы вырашалі, што калі б украінцы выбілі расейцаў са сваё тэрыторыі, Расея перастала весці вайну?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў1

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць