БЕЛ Ł РУС

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел

7.07.2025 / 19:26

Nashaniva.com

У Кобрыне жыхарка горада звярнулася ў службу 115.бел з просьбай абрэзаць кусты каля пад’езда, бо яны перашкаджалі людзям праходзіць. Праз некаторы час прыйшло паведамленне: заяўка выкананая і закрытая. Але на справе ўсё аказалася інакш, піша BG.Media.

Скрыншот з відэа

На відэа, якое жанчына выклала ў сеціва, відаць, што супрацоўнікі падстрыглі зусім іншыя кусты — і не каля таго пад’езда, які быў пазначаны ў заяўцы. Яны проста «папрацавалі» недзе побач, але да патрэбнага месца нават не дайшлі.

«Па-першае, гэта зусім іншы пад'езд. Вось, з гэтага боку, як яны «папрацавалі». Вось такую працу яны зрабілі і закрылі заяўку», — з іроніяй каментуе жанчына.

Гэта не адзінкавы падобны выпадак: жыхары розных гарадоў рэгулярна скардзяцца на фармальны падыход службы 115.бел. Напрыклад, у Брэсце мужчына тры месяцы спрабаваў дамагчыся рамонту разбітай дарогі, але дарма — толькі пасля публікацыі ў тыктоку ўлады ўсё ж такі адрэагавалі.

Чытайце таксама:

У Кобрыне паскардзіліся, што з крана ў кватэры ідзе «кава». Аказалася, што ў праблемы шырокая геаграфія

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе

У Кобрыне капітальны рамонт зрабілі так, што пасля дажджу ўсё пацякло

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Каментары да артыкула