У Кобрыне паскардзіліся, што з крана ў кватэры ідзе «кава». Аказалася, што ў праблемы шырокая геаграфія
У Кобрыне жыхары скардзяцца на вельмі дрэнную якасць вады з-пад крана: мутная, з пахам мазуту, фільтры чарнеюць ужо праз некалькі дзён. Адно з такіх відэа з'явілася ў тыктоку і выклікала бурную рэакцыю. Людзі з розных куткоў Беларусі — ад Брэста да Светлагорска — пачалі масава пісаць, што сутыкаюцца з аналагічнай праблемай, заўважыла BG.Media.

Многія каментары выглядаюць як крык адчаю. Людзі расказваюць, што ім даводзіцца мяняць фільтры штотыдзень, часам нават некалькі разоў на тыдзень. Пасля зваротаў у водаканал максімум, што робіцца — гэта прамыўка труб, якая дапамагае толькі на некалькі дзён. Адказ жа стандартны: «старыя трубы». Хоць многія сцвярджаюць, што трубы ў іх новыя.
У выніку, пакуль гараджане працягваюць пакутаваць ад дрэннай вады, камунальныя службы амаль не даюць адносна гэтага тлумачэнняў.
Раней падобныя праблемы фіксаваліся і ў Брэсце, дзе мясцовы водаканал нават абвінаваціў людзей у тым, што яны «несвоечасова мяняюць фільтры».
Паводле афіцыйных звестак, да канца 2025 года ў Беларусі плануюць увесці 800 станцый абезжалезвання. Але гэта не адказвае на галоўнае пытанне: чаму ўжо цяпер у кранах цячэ амаль чорная вада?
Людзі вымушаныя самі аплачваць фільтры, рамонт бытавой тэхнікі, якая псуецца ад іржы і накіпу, — прытым што за ваду ў плацежках усё адно налічваецца поўная цана, бо тая лічыцца «тэхнічна прыдатнай».
«Не хвалюйцеся, з 7-й да 9-й раніцы з крана ідзе нямецкая кава Dallmayr», — жартуе адзін з карыстальнікаў. Іншы падсумоўвае: «Галоўнае, каб грошы плацілі. А што там цячэ — ужо не важна».
4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе
У Кобрыне капітальны рамонт зрабілі так, што пасля дажджу ўсё пацякло
У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя
Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»
Каментары