БЕЛ Ł РУС

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго

24.07.2025 / 18:1

Nashaniva.com

Вядучы праграмы «Обычное утро» Канстанцін Каверын прызнаўся ў фэйсбуку, што не наважваецца публічна сказаць усё тое, што думае адносна кейса з дыкпікамі Андрэя Стрыжака, бо баіцца нейкай сілы з вялікай колькасцю рэсурсаў.

Канстанцін Каверын на Канферэнцыі «Новая Беларусь» 3 жніўня 2024 года. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

«Я разумею, што баюся выказаць сваё меркаванне ў публічнай прасторы, баюся сфармуляваць пытанні, на якія сам для сябе я пакуль не знаходжу адказу. Я баюся той сілы, якая без расследавання і суда з лёгкасцю як бы адменіць мяне.

У гэтай сілы дастаткова рэсурсаў, каб у адзін момант выкрасліць мяне з прафесіі, абазваць дурнем, зрабіць зносіны са мной іншых людзей або арганізацый таксічнымі. Падкрэслю: без расследавання і суда. А проста таму, што яна лічыць, быццам бы мае на гэта права.

Але больш за ўсё мяне палохае жалезабетонная, манументальная, непахісная нічым і нікім упэўненасць гэтай сілы ва ўласнай рацыі. Нават калі яна не мае рацыі. Ёй быццам бы загадзя вядомыя адказы на ўсе пытанні. Але толькі калі пытанні гэтыя не здадуцца ёй абразлівымі, траўміруючымі або зневажальнымі.

Хто вызначае, абражаюць яны, траўміруюць, зневажаюць ці не? А вось сама гэтая сіла і вызначае.

На жаль, я прызнаю: гэтая сістэма каардынатаў мне не па зубах. Рабіць выгляд, што па зубах, убудавацца і ўтульна размясціцца дзе-небудзь з краёчку гэтай сістэмы я не хачу. Гэта будзе як мінімум несумленна. Але і хадзіць па мінным полі я адмаўляюся.

Таму любыя мае меркаванні (а таксама і пытанні) на тэму «Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дыкпікі» я пакіну для сям'і, для сяброў, для кухняў. Мне было страшна гаварыць у Беларусі. Мне страшна гаварыць і за яе межамі», — заявіў Канстанцін Каверын.

Чытайце таксама:

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі

Каментары да артыкула