Грамадства9090

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Андрэй Стрыжак, які аказаўся днямі ў эпіцэнтры скандалу з рассылкай дыкпікаў, у сваім тэлеграм-канале шчыра расказаў пра асабістае і адказаў на пытанне наконт жонкі.

«Гэты пост пра мяне, як пра чалавека, бо да нядаўняга часу вы ведалі мяне як функцыю. Тры дні не змянілі свет, але шмат што паказалі мне. Некаторыя рэчы, звязаныя з публічнай рэакцыяй, я ўжо бачыў раней, некаторыя адчуў упершыню. Але ж, самае галоўнае, што новага я маю, — гэта свабоду. Свабоду казаць, кім я насамрэч ёсць.

Каб зразумець, што ў цябе баліць цела, не трэба быць доктарам. Дастаткова прыслухвацца да сябе. І ісці да доктара, калі ты разумееш, што ёсць праблема і нешта баліць. З псіхікай тое ж самае, але прызнаць гэта значна цяжэй.

Я шчыра пагутарыў з людзьмі, што добра ведаюць мяне і магу дакладна сказаць сабе і вам — я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю і збіраюся працаваць з ёй са спецыялістамі. Але ж пра ўсё па парадку.

Ад 18.05.2023 года я не з'яўляюся жанатым чалавекам. Мы з жонкай скасавалі асабістыя рамантычныя дачыненні і выконваем толькі супольныя абавязкі выхавання дзіцяці. Гэтая сітуацыя моцна паўплывала на мой стан, паводзіны і далейшае развіццё падзей. 2023 год быў адным з найгоршых у маім жыцці, я меў вялікія праблемы з залежнасцямі — алкагольнай, харчовай і сэксуальнай, — і ўсё скончылася цяжкім пераломам. Пасля пералому я ўзяўся за здароўе — даў рады з алкаголем, скінуў вагу, вярнуў функцыю рукі, але ж зусім не даваў рады з станам псіхікі.

Цяпер я разумею, што гэта першапрычына праблемы, што ўжо трэція суткі абмяркоўваюць усе. Я практык, і маё рашэнне — звярнуцца да спецыялістаў. Калі нехта мае надзейныя кантакты добрых спецоў, што працуюць з такім тыпам залежнасцяў, буду вельмі ўдзячны».

Андрэй Стрыжак акрэсліў наступныя тры пункты

«1) Я прыношу свае шчырыя прабачэнні ўсім, каму я мог прынесці шкоду сваімі дзеяннямі, залішняй увагай, настойлівасцю, прапановай непажаданага кантакта. Гэтым дзеянням няма апраўданняў, і я разумею што крыўду заўсёды вызначае пакрыўджаны. Кожны чалавек мае сваё ўяўленне пра флірт, сэксуальныя паводзіны і г.д., але ж гэта заўсёды асабісты погляд і мадэль паводзінаў. Я лічу, што ў сэксуальных паводзінах людзей дапушчальныя розныя формы і камбінацыі, калі яны са згоды ўсіх хто ўдзельнічае ў працэсе. Але ж пытанне згоды мной не было да канца адрэфлексаванае.

2) Я не ўлічваў моманту, што нехта з маіх адрасатак можа ўспрымаць мяне як чалавека з пазіцыяй улады над імі. Гэта можа прагучаць дзіўна, але ж я кажу пра сваё ўспрыняцце. Тыя, хто ведае мяне асабіста, ведаюць, што я не ўключаю асабістыя ўпадабанні, ці антыпатыі ў працу. Ніхто з тых, хто хейціў мяне, ніяк не былі дыскрымінаваныя ў дапамозе. Таксама важны момант — дапамогу ад BYSOL так ці інакш атрымалі дзясяткі тысяч чалавек. Ва ўмовах эміграцыі любы мой прыватны кантакт з амаль любой жанчынай з Беларусі і нашага поля, гэта патэнцыйны канфлікт інтарэсаў.

3) У мяне былі моманты адпраўкі несанкцыянаванага і непажаданага кантэнту, дзе я не атрымаў выразнай згоды. Але ж я павініўся і атрымаў прабачэнні ў гэтых гісторыях. Астатнія прыватныя перапіскі, што рабіліся мной, вяліся ў рэжыме ўзаемнасці: я пісаў, і мне пісалі, і па тым, што і як пісалі, я лічыў што гэта актыўная згода. Калі мне нехта казаў не, я спыняўся. Бо не — гэта значыць не. Але ж, як бачна па думцы вышэй, так гэта таксама не заўсёды так. Што з гэтым усім рабіць і як будаваць далей сваё асабістае жыццё, каб нікога не пакрыўдзіць і пазбегнуць магчымага канфлікту інтарэсаў, я не ведаю. Магчыма, калі б я лепш разумеў гэты момант з пазіцыяй улады, то паводзіў бы сябе па-іншаму. Магчыма, нехта падкажа».

Што будзе з расследаваннем у фондзе

«Наконт таго што канкрэтна адбывалася ў маім асабістым жыцці я буду размаўляць у межах разбіральніцтва ініцыянаванага BYSOL. Яно будзе усебаковым і аб'ектыўным, бо будзе прыцягнутая незалежная экспертыза. Першага верасня 2025 года камісія апублікуе рашэнне абавязковае да выканання. Яно вырашыць мой асабісты лёс.

Мая задача разабрацца ў тым, што я рабіў і якое пакаранне я мушу панесці. Кожнае пакаранне мусіць быць сувымернае дзеянню. Ёсць законы, мы ў Еўропе, то давайце будзем імі кіравацца. Калі я злачынца — то мушу быць пакараны. Але не знішчаны як чалавек і асоба.

Таму як маеце што сказаць, ці выказаць прэтэнзіі, можаце гэта зрабіць альбо ў BYSOL, альбо ў любое медыя.

Усім, хто падтрымлівае мяне, я вельмі ўдзячны. Тыя, хто піша мне словы падтрымкі, аддзяляюць тое недапушчальнае, што я зрабіў, ад таго добрага, што я зрабіў. І такая падтрымка дапамагае мне разабрацца ў сабе і памятаць, што любы чалавек і я ў тым ліку — гэта сума ўсіх ягоных учынкаў — дрэнных і добрых. І гэта каштоўна, калі столькі людзей хоча, каб мяне фізічна не існавала».

«Я не развітваюся з вамі. Час пакажа шлях», — падсумаваў Андрэй Стрыжак.

Каментары90

  • Filipp
    24.07.2025
    Шчыра ўсё распавёў
  • Гопник
    24.07.2025
    Интересно, как Стрижак поставил себе диагноз "сексуальной зависимости", если у специалистов он не был раньше? Просто так для красного словца и отмазки ляпнуть?
  • БрБрПатапім
    24.07.2025
    Стрыжак - ахвяра агрэссіўнага woke моббінгу. Чалавек выбачыўся - адчапіцеся ад яго.

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру2

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі6

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка4

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць